Знайсці
31.05.2023 / 13:122РусŁacБел

У канцы тыдня зноў пахаладае і будуць замаразкі. Надвор'е на першыя дні лета

У чацвер, 1 чэрвеня, пераважна без ападкаў. Ноччу +4..+ 10°С, максімальная тэмпература днём + 18..+24°C, на поўдні — да +26°C. 

У Мінску ўначы +8..+10°C. Удзень +22..+24°C.

2 чэрвеня месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень па паўднёвым усходзе навальніцы. Ноччу ад + 5°C па паўночным захадзе да + 13°C па паўднёвым усходзе; максімальная тэмпература днём складзе +13..+ 20°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах паветра прагрэецца да + 25°С.

3 чэрвеня, у суботу, пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.

Ноччу +1..+ 8°С, на глебе месцамі замаразкі 0..-2°С, максімальная тэмпература паветра днём складзе + 13..+20°С.

У сувязі з доўгім перыядам сухога надвор'я ў лясах — высокая пажарная небяспека, а па Гомельскай вобласці — надзвычайная пажарная небяспека.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
4
31.05.2023
Ай, можна падумаць на пачатку тыдня было йнакш... Сонечнае, сухое надвор'е, але пры паўночным ветры, і даволі моцным. Нейкія скрайнасьці ў надвор'і, як нібы нячыстая тая сіла зрывае злосьць на прыродзе й людзях. Глеба высахлая, вільгаці не стае, пылішча, і адначасова халодна, і ў такіх умовах квітнелі сады, бяз пчолаў ды іншых апыляльнікаў. А цяпер, што й завязалася, дык паадмярзае, а рэшту вецер атрасе.
31.05.2023
Dobra Navina !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930