Знайсці
30.05.2023 / 09:571РусŁacБел

Мінадукацыі: Адзнакі на ЦЭ перагляду не падлягаюць. Апеляцыю падаць нельга

Міністэрства адукацыі нагадала, што адзнакі, атрыманыя на цэнтралізаваным экзамене, не падлягаюць перагляду. Як паведамілі «Спутніку» ў прэс-службе ведамства, гэта прадугледжана правіламі атэстацыі, прынятымі ў 2022 годзе ў сувязі з увядзеннем ЦЭ.

Фота: БелТА

Адпаведна, падаць апеляцыю ў сувязі з нязгодай з ацэнкай, атрыманай за экзамен па рускай або беларускай мове, выпускнікі школ не могуць.

Напярэдадні Міністэрства адукацыі апублікавала вынікі першага цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ), які адбыўся 14 мая па беларускай і рускай мовах. «Моўны» ЦЭ напісалі больш за 53 тысячы выпускнікоў школ. Максімальныя 100 балаў атрымалі 413 вучняў па беларускай мове і 482 чалавекі па рускай мове.

Вынікі выклікалі шквал эмоцый як у саміх абітурыентаў, так і ў іх бацькоў.

Чытайце таксама:

Скандал з ЦЭ: выпускнікі скардзяцца на памылкі ў выніках, абураныя школьнікі і іх бацькі абрываюць тэлефоны Мінадукацыі

«Поўны фэйк». Міністр адукацыі пахваліўся поспехамі на цэнтралізаваным экзамене і не прызнаў ані найменшых праблем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Старычок/адказаць/
30.05.2023
Правильна! Скора вайна, трэба мяса! Некуй па вузам шастаць. Хватит умных. Вон коля, витя, дима и их дети! Хто за их гауно убираць будзит?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829