Знайсці
28.05.2023 / 07:261РусŁacБел

Перад Днём Кіева горад перажыў моцную атаку дронамі

Кіраўнік Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко паведаміў, што атака дронаў на горад у ноч на 28 мая стала самай масіраванай з пачатку расійскага ўварвання.

Наступствы падзення абломкаў дрона ў Пячэрскім раёне Кіева. Фота: t.me/VA_Kyiv

«14-я паветраная атака на сталіцу з пачатку мая! Сёння вораг вырашыў павіншаваць кіеўцаў з Днём Кіева з дапамогай сваіх смяротных БПЛА. Папярэдне, гэта была самая масіраваная з пачатку поўнамаштабнага ўварвання атака дронамі на сталіцу, а дакладней — дронамі-камікадзэ Shahed», — гаворыцца ў заяве Папко.

Наступствы падзення абломкаў дрона ў Пячэрскім раёне Кіева. Фота: t.me/VA_Kyiv

Напад адбываўся некалькімі хвалямі, а паветраная трывога доўжылася больш за пяць гадзін.

Наступствы падзення абломкаў дрона ў Пячэрскім раёне Кіева. Фота: t.me/VA_Kyiv

Паводле папярэдніх звестак адміністрацыі, сродкі ўкраінскай СПА збілі больш за 40 беспілотнікаў. У выніку падзення абломкаў ёсць ахвяры і разбурэнні. Так, у Галасееўскім раёне загінуў адзін чалавек, там абломкі патрапілі ў сяміпавярховы нежылы будынак.

Такая маштабная атака была прымеркаваная да Дня Кіева, які ўкраінская сталіца традыцыйна адзначае ў апошнюю нядзелю мая. 

Чытайце таксама:

Удар па Дняпры: завалы дагэтуль разбіраюць, лёс яшчэ траіх чалавек невядомы

Уначы па Украіне зноў быў нанесены ўдар «Шахедамі» і ракетамі

Мядзведзеў пагражае Украіне вайной без канца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ажэшка /адказаць
28.05.2023
Рэпарацыі будзем цэментам плаціць. Яго Украіне многа спратрэбіцца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031