Знайсці
27.05.2023 / 11:535РусŁacБел

«Я ніколі не пераставаў быць верным яму». Макрон назваў свой любімы футбольны клуб. І гэта не ПСЖ

Прыхільнік «Алімпік Марсель» Эманюэль Макрон адправіў віншаванне ў гэтую пятніцу з нагоды 30-годдзя перамогі клуба ў Лізе чэмпіёнаў.

Макрон, які нарадзіўся ў Ам'ене, адсутнічаў на юбілейных урачыстасцях, таму даслаў віншаванне.

«Я хацеў сказаць вам, што я вельмі моцна думаў пра вас. Па-першае, бо ў той вечар, 30 гадоў таму, вы прымусілі мяне марыць і трапятаць, як мільёны іншых французаў, а не толькі жыхароў Марселя, — напісаў Эманюэль Макрон. — Па-другое, як вы ведаеце, я ніколі не пераставаў быць верным АМ, і вы — міфічнае пакаленне, якое дазволіла атрымаць гэтую еўрапейскую зорку і назаўжды стаць першымі! Зноў і зноў!»

26 мая 1993 года «Алімпік Марсель» выйграў у фінале ў «Мілана» з лікам 1:0. Адзіны гол забіў Базіль Балі. Марсельцы сталі першымі і пакуль адзінымі ў гісторыі французскага футбола пераможцамі гэтага турніру, Дзідзье Дэшам — самым маладым капітанам каманды, якая выйграла Кубак чэмпіёнаў, а Фаб'ен Бартэз — самым юным галкіперам з тых, хто перамагаў у турніры.

Апошні раз «Марсель», дзевяціразовы чэмпіён Францыі, заваёўваў залатыя медалі чэмпіянату краіны ў 2010 годзе. Зараз у чэмпіянаце клуб ідзе на трэцім месцы.

Чытайце таксама:

Мбапэ атрымае 90 мільёнаў еўра, калі не пакіне «Пары Сен-Жэрмен»

ПСЖ хоча прапанаваць Месі мегакантракт. Гэта проста рэкордныя грошы

Англійскі фанат атрымаў квіткі на фінал Лігі канферэнцый за бойку. Такое бывае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
4
Анфиса/адказаць/
27.05.2023
Кого волнует пристрастие этого попугая? Нашли авторитета!
3
Жвір/адказаць/
27.05.2023
Дык Алімпік той скінулі некалі ці не ў другі дывізыён,.. за нейкія махлярствы! Дзе махлярствы - там Макрон ? Бардо куды цікавейшы клюб быў!
2
хто пусціў жахчыну ў фухбольную тэму?/адказаць/
27.05.2023
а што ў іх у руках? нейкая супніца?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031