Знайсці
27.05.2023 / 11:08РусŁacБел

«Вагнераўцы» пасля адыходу з Бахмута перагрупаваліся ў трох месцах

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў паведаміў, што байцы ПВК «Вагнер» пасля сыходу з Бахмута працягнуць ваяваць супраць Украіны.

Зруйнаваны Бахмут. Фота: 24-ая АМБр

У Данілава Бі-бі-сі спытала, ці сапраўды найміты «Вагнера» пакідаюць Бахмут, і ён гэта пацвердзіў.

«Так, гэта адбываецца. Яны не перастануць ваяваць з намі. Яны збіраюцца больш засяродзіцца на іншых франтах… яны перагрупоўваюцца ў трох іншых месцах».

Данілаў падтрымаў рашэнне ўкраінскай арміі ваяваць у Бахмуце цягам многіх месяцаў.

Ён растлумачыў, што Бахмут — гэта ўкраінская зямля, і ўкраінцы павінны яе абараняць.

Сакратар РНБА падкрэсліў, што Бахмут «адыграў вялікую ролю ў гэтай вайне».

«Калі мы пачнём пакідаць кожны населены пункт, гэта можа прывесці нас да заходняй мяжы, як таго хацеў Пуцін з першых дзён вайны», — сказаў Аляксей Данілаў.

Пра тое, што «вагнераўцы» пакідаюць, як і было заяўлена, Бахмут, стала вядома 25 мая. Іх замяняюць падраздзяленні рэгулярнай расійскай арміі.

Пад Бахмутам загінуў Міраслаў Лазоўскі.

Чытайце таксама:

Прыгожын пачаў выводзіць «вагнераўцаў» з Бахмута

У баях за Бахмут загінулі 10 тысяч зняволеных і 10 тысяч штатных байцоў ПВК «Вагнер» — Прыгожын

NYT паказала з вышыні знішчаны дашчэнту Бахмут

Прыгожын паведаміў, што выведзе вагнераўцаў з Бахмута ў тыл да 1 чэрвеня

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера