Знайсці
26.05.2023 / 15:11РусŁacБел

«Я ў захапленні! Кажу, як аўтагоншчык». Міністр абароны Украіны пратэсціраваў усюдыход «Багун»

Міністр абароны Аляксей Рэзнікаў пратэсціраваў усюдыход «Багун» украінскай вытворчасці і расказаў, што некалькі такіх машын ужо «ваююць» на фронце.

«Я ўжо казаў: заўсёды прыемна выпрабоўваць тэхніку, якая ідзе на фронт, а калі гаворка ідзе пра тэхніку ўкраінскай вытворчасці — гэта асалода! Датчане б сказалі: хюге».

«Нядаўна я абкатаў украінскі танк «Аплот», якія мы плануем замовіць для нашага войска. Сёння ж гаворка ідзе пра ўкраінскі ўсюдыход «Багун». Я ў захапленні! Высакакласная машына. Кажу не як міністр абароны, а як актыўны ўдзельнік чэмпіянатаў Украіны па трофі-рэйдах (гонках па бездаражы)», — цытуе Рэзнікава «Украінская праўда».

«Два такія ўжо ваююць у розных падраздзяленнях. Напрыклад, спецыяльна для дэсантнікаў, штурмавікоў зроблены «Багун» тыпу «Кабрыялет», дзе прыбралі кабіну і наўзамен абсталявалі месцы для асабістага складу, зрабіўшы з яе дэсантную машыну.

Цяпер іншыя падраздзяленні выпрабоўваюць тэхніку, ставяць рознага тыпу ўзбраенні для выкарыстання ў ваенных дзеяннях. Ёсць нават версія медыцынскага эвакуатара. Больш за тое, ёсць ужо і заяўкі ад асобных камандуючых», — сказаў міністр абароны Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031