Знайсці
26.05.2023 / 11:42РусŁacБел

Віцебскаму арт-менеджару Уладзіміру Булаўскаму прызначылі два гады калоніі

Яго абвінавацілі паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса — неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

У судзе Першамайскага раёна Віцебска 26 мая вынеслі прысуд палітзняволенаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму — два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле арт. 342-2 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Міхаіл Юрчанка, піша «Вясна».

За кратамі Уладзіміра ўтрымліваюць пяць месяцаў.

Паводле заканадаўства, завесці крымінальную справу супраць чалавека па арт. 342-2 КК могуць, калі яго двойчы за год асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП «несанкцыянаванае пікетаванне». У 2022 годзе Уладзіміра судзілі па адміністрацыйных справах некалькі разоў: у лютым і ў ліпені. Чарговае затрыманне адбылося ў снежні за фота ў сацыяльных сетках, якое палічылі незаконным пікетаваннем. 

З 2020-га сілавікі затрымлівалі Уладзіміра як мінімум пяць разоў.

Таксама Булаўскі, паводле следства, з 5 верасня 2014 года па 22 сакавіка 2021 года ў сацыяльных сетках змяшчаў выявы нацыянальнай сімволікі. 

На судзе Уладзімір не прызнаў віну і даваў паказанні на беларускай мове. 

Палітвязню блакуюць ліставанне, і ён амаль не атрымлівае вестачкі з волі.

Падтрымайце Уладзіміра пасылкай, лістом, грашовым пераводам ці тэлеграмай: СІЗА-2, Гагарына 2, 210026, Віцебск, Уладзімір Ігаравіч Булаўскі

Чытайце таксама:

Прысуд гомельскаму журналісту-фрылансеру Яўгену Меркісу абвесцяць 30 мая

У Полацку затрымалі ўніяцкага святара і 77-гадовую жанчыну

73-гадовую кандыдатку тэхнічных навук арыштавалі на 10 сутак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031