Знайсці
24.05.2023 / 07:502РусŁacБел

Беларусцы далі велізарны штраф за бела-чырвона-белыя навагоднія шарыкі

Такі факт зафіксаваны ў Чашніцкім раёне.

Суддзя Чашніцкага раённага суда аштрафавала мясцовую жыхарку за распаўсюд «экстрэмісцкай інфармацыі» на сваёй старонцы ў «Аднакласніках», а таксама за фотаздымак «навагодніх шароў, афарбаваных як бчб-сцяг».

Суддзя палічыла гэты фотаздымак «пікетаваннем з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных, асабістых і іншых інтарэсаў без адпаведнага дазволу адміністрацыі раённага выканаўчага камітэта».

Агулам жанчыне прысудзілі 70 базавых (2590 рублёў) з канфіскацыяй «прадмета адміністрацыйнага правапарушэння».

У жанчыны двое непаўналетніх дзяцей.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які вырашыў вярнуцца ў краіну

У Мінску затрымалі двух братоў

Паказалі затрыманага айцішніка, які нібыта вяртаўся з Польшчы ў Беларусь

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
13
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
22
1
Ввер/адказаць/
24.05.2023
Галечая краіна галкчая ўлада! Санкцыі санкцыі санкцыі!!!
0
Эдуард Хрунін/адказаць/
24.05.2023
Сплоціць велізарны штраф ні за што, перастане посціць тое, што хоча, і будзе спраўна плаціць падаткі злодзеям. Так і жывём.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031