Знайсці
23.05.2023 / 10:141РусŁacБел

У Батанічным садзе зацвіла калекцыя бэзу. Там яго 200 відаў

Цэнтральны батанічны сад запрашае ўсіх палюбавацца ад сённяшняга дня.

Фота: Батанічны сад

Пачатак калекцыі бэзу быў пакладзены ў 1933 годзе. А ўжо ў 60-х гадах пачалося фармаванне сірынгарыю. Асноўны фонд калекцыі Цэнтральнага батанічнага саду складаецца з гістарычнага, класічнага бэзу — гэта перш за ўсё сарты замежнай селекцыі (Францыя, Германія, Нідэрланды), а таксама сарты краін СНД, у тым ліку расійскага селекцыянера з сусветным прызнаннем Л. Калеснікава, паведамляе Батанічны сад у сябе ў інстаграме.

У 2011 годзе калекцыя бэзу Цэнтральнага батанічнага саду атрымала міжнароднае прызнанне. Гэта перш за ўсё — белыя сарты — Лябёдушка, абаронцам Брэста, Месяцовае святло, лілова-пурпурныя — Паўлінка, Мінчанка, ружаватыя — Жамчужына, Вера Харужая, блакітнаватыя — К. Заслонаў, Партызанка. Мала распаўсюджаныя ў батанічных садах — Зорка Венера, Беларускія зоры, Свіцязянка, Поспех, Добры настрой, Палеская легенда, Памяці А. Т. Смольскай, Несцерка.

У цяперашні час калекцыя бэзу Цэнтральнага батанічнага саду налічвае больш за 200 сартоў. Асаблівую каштоўнасць у ёй уяўляюць віды ўласнай селекцыі.

Чытайце таксама:

Зацвіў бэз. Але ламаць галінкі нельга — інакш штраф

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
бэз без/адказаць/
24.05.2023
бэз там сапраўды - гэта вельмі прыгожа

увогуле Батанічны заўжды радуе. было некалькі ўвогуле памятных момантаў. так у адну з суровых снежных зім там каталі на санях (на кані) мы жудасна змерзлі, але былі вельмі давольныя, бо незвычайна - сад у новым выглядзе

ці вось дзесьці за тыдзень-два да родаў пайшла ў сад, а касір кажа - я вам дзіцячы квіток прадам. грошы (розніца) не такія вялікія, але, як гаварыцца - як прыемна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930