Знайсці
22.05.2023 / 10:542РусŁacБел

«Шахцёр» падаў апеляцыю на рашэнне AБФФ па справе аб дамоўных матчах

Футбольным клубам «Шахцёр» пададзена апеляцыя на рашэнне камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ ад 10 мая 2023 года. Гэтым рашэннем клуб быў пазбаўлены золата чэмпіянату-2022, 50 ачкоў у цяперашнім і наступным сезонах, а таксама аштрафаваны на 370 000 рублёў.

У апеляцыі звяртаецца ўвага, што прадстаўнікі клуба не мелі магчымасці азнаёміцца з матэрыяламі справы і заявіць пісьмовую пазіцыю па справе, каб прадставіць доказы і тлумачэнні.

Клуб таксама лічыць, што яго віна ва ўчыненні названых парушэнняў не пацверджана адпаведнымі доказамі.

У апеляцыі адзначаецца, што «пры прызначэнні пакаранняў […] ККД кіраваўся нормамі дысцыплінарнага кодэкса з улікам змен, прынятых выканкамам АБФФ 6 сакавіка 2023 года […], што супярэчыць арт. 103 дысцыплінарнага кодэкса, бо названыя ў рашэнні матчы былі праведзены ў 2022 годзе».

Яшчэ адзін довад клуба — тое, што «дысцыплінарны кодэкс не прадугледжвае магчымасці пазбаўлення большай колькасці ачкоў, чым было атрымана клубам на дату прыняцця рашэння, і адначасовага пазбаўлення турнірных ачкоў у бягучым і ў будучым спаборніцтвах».

«На думку клуба, пакаранне ў выглядзе дыскваліфікацыі на 12 месяцаў гульца [Мікіты Корзуна], які якога-небудзь удзелу ні ў дамоўных матчах, ні ў неправамерным фінансавым стымуляванні, згодна з інфармацыяй, выкладзенай у рашэнні ККД, не браў, не адпавядае […] прынцыпам разумнасці і справядлівасці», — таксама гаворыцца ў апеляцыі.

Чытайце таксама:

У салігорскага «Шахцёра» забралі чэмпіёнства 2022 года, а таксама 30 ачкоў у гэтым сезоне

Чаму апошні кейс з дагаварнякамі ў беларускім футболе — лютая ганьба

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
Жанна/адказаць/
22.05.2023
Клоуны на клоунов подали в цирк клоунессе.
23.05.2023
Жанна, kloŭny rasiejskaj pišuć u Našaj Nivie.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031