Знайсці
20.05.2023 / 14:24РусŁacБел

Зяленскі ў Хірасіме сустрэўся з прэм'ерам Індыі

У адрозненне ад большасці краін свету, Індыя па-ранейшаму не выступіла з безумоўным асуджэннем расійскага ўварвання ва Украіну.

Скрыншот відэа сустрэчы з тэлеграма Уладзіміра Зяленскага 

«У рамках візіту ў Японію і ўдзелу ў саміце краін G7 сустрэўся з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндра Модзі.

Падчас сустрэчы распавёў аб патрэбах Украіны ў гуманітарным размініраванні і мабільных шпіталях. Падрабязна праінфармаваў Нарэндра Модзі аб ініцыятыве ўкраінскай формулы міру і запрасіў Індыю далучыцца да яе рэалізацыі.

Вайна прынесла шмат крызісаў і пакут. Дэпартаваныя дзеці, замініраваныя тэрыторыі, знішчаныя гарады, разбураныя лёсы. Дзякуй Індыі за падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту нашай краіны, у прыватнасці, на пляцоўках міжнародных арганізацый, за аказанне гуманітарнай дапамогі Украіне», — напісаў прэзідэнт Украіны ў тэлеграм-канале.

Чытайце таксама:

Зяленскі прыбыў у Японію на саміт «Вялікай сямёркі»

Паездка Зяленскага на саміт Лігі арабскіх дзяржаў — важная падзея. І вось чаму

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031