Знайсці
18.05.2023 / 19:352РусŁacБел

У Калумбіі чацвёра дзяцей правялі пасля авіякатастрофы 16 дзён у джунглях і выжылі

У джунглях Калумбіі знайшлі жывымі чатырох дзяцей, якія знаходзіліся на борце самалёта Cessna 206, што пацярпеў крушэнне 1 мая. Іх на працягу 16 дзён шукалі мясцовыя вайскоўцы. 

На месцы катастрофы. Фота: Aerocivil

«Мы знайшлі жывымі чатырох дзяцей, якія зніклі без вестак у выніку авіякатастрофы ў Гуаўяры. Радасць для краіны», — адзначыў прэзідэнт Калумбіі Густава Петра ў сябе ў твітары. Пра гэта піша выданне El Tiempo.

Самалёт Cessna 206 падаў аварыйны сігнал 1 мая. Праз 370 гадзін пошукаў было знойдзенае месца авіякатастрофы. На борце знаходзілася цела пілота, пазней атрымалася апазнаць яшчэ два целы — другога пілота і маці малых.

У той жа час чатырох дзяцей жанчыны ва ўзросце 13, 9, 4 гадоў і 11 месяцаў нідзе не было. Гэта давала надзею, што дзеці жывыя, і яна апраўдалася. На гэты момант дзеці ў бяспецы. Тое, што яны не загінулі ў джунглях, дзе вышыня дрэў дасягае 40 метраў і водзяцца небяспечныя жывёлы — сапраўдны цуд.

Чытайце таксама:

Як паміраў венесуэльскі сябар Лукашэнкі Уга Чавес

У Бразіліі памёр «Індзеец з ямы». Ніхто не ведаў ні ягонага імя, ні ягонай мовы

«Такіх эмоцый, што «ваў!» — іх шмат!» Падарожнік з Салігорска расказаў, як праехаў на скутары ўсю Лацінскую Амерыку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
46
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0
18.05.2023
13-гадоваму можна памятнік пры жыцці паставіць.
19.05.2023
на мясцовым сайце пішуць, што прэзідэнт паспяшаўся: армія не падцвердзіла, што знайшлі нажаль
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031