Знайсці
18.05.2023 / 15:019РусŁacБел

У лексіконе Качанавай з'явіўся новы выраз: «Права ўсіх народаў»

З прамовай на пасяджэнні Рады ПА АДКБ у Мінску выступіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. На гэты раз яе спічрайтар — або нейрасетка, якой ён карыстаецца — дадалі ў традыцыйны набор банальнасцяў, штампаў і славаслоўя на адрас Лукашэнкі новы акцэнт.

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава — найбліжэйшы чалавек у атачэнні Лукашэнкі. У выпадку яго смерці (негвалтоўнай), Качанавай, згодна з лукашэнкаўскім заканадаўствам, пераходзіць кіраўніцтва краінай

Качанава назвала сімвалічным тое, што сустрэча Рады ПА АДКБ праходзіць менавіта 18 мая. Бо гэта «светлыя майскія дні, адзначаныя святкаваннем 78-й гадавіны Вялікай Перамогі», і «гэта вечны напамін нам усім, наколькі важныя бяспека, мір і згода ў нашых краінах, у рэгіёне і ў цэлым на ўсёй зямлі».

Качанава заўважыла, што «гісторыя падае чалавецтву ўрокі — вучыць, памятаць і абараняць праўду, каб не дапусціць паўтарэння фатальных памылак».

«Відавочна, не ўсім, асабліва на Захадзе, дадзена зразумець гэтую ісціну», — мяркуе яна. І расплюшчвае вочы: «Тое, што адбываецца ў нашым рэгіёне, у прыватнасці ва Украіне, — прамое следства дзівацкага перапісвання падзей мінулага. Гэта адкрыты і цынічны здзек са святога подзвігу герояў, якія склалі свае галовы ў барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы, за права ўсіх народаў на шчаслівае жыццё пад мірным небам».

Качанава ў характэрнай для сябе манеры адзначыла, што

«Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, глыбокапаважаны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, яшчэ задоўга да канфлікту ва Украіне на міжнародных канферэнцыях у Мінску па пытаннях бяспекі неаднаразова падкрэсліваў найвышэйшую значнасць міру для ўстойлівага развіцця любой краіны, заклікаў сусветную супольнасць да дыялогу, умацавання даверу і супрацоўніцтва».

Тады словы Лукашэнкі не пачулі, але «цяпер прыходзіць усеагульнае ўсведамленне іх глыбіні і вечнага сэнсу».

Чытайце таксама:

«Пад мудрым кіраўніцтвам архітэктара суверэннай Беларусі». Качанава задае новы канон культа асобы

Што за мужчына суправаджае Наталлю Качанаву?

Качанава заявіла, што беларусам не патрэбныя даляры

Качанава хоча арганізаваць «улік сацыяльнай карыснасці грамадзян»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
21
Ха-ха
26
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
8
0
Зламаны дзюбель/адказаць/
18.05.2023
У дзень, калі дзядзьку Сашы Кулінковічу мог бы стукнуць 51 год, прыгадаем класіка: В знак единения братских народов, спросил у Наташи один из уродов: Какого ты ×××, ётм? Дальше нет силы мне продолжать.
0
анатам/адказаць/
19.05.2023
Необратимая энцифалопатия...
0
Бярэсце/адказаць/
19.05.2023
Знішчаюць усе беларускае, саджаюць пісьменнікаў, музыкаў, навукаўцаў і трындзяць пра "правы". У турмах катуюць за беларускую мову
Права на маскавіцкую акупацыю?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера