Знайсці
17.05.2023 / 15:08РусŁacБел

Расія стала часцей абстрэльваць тры вобласці Украіны

Расійскія вайскоўцы за апошні месяц павялічылі колькасць абстрэлаў Сумскай, Чарнігаўскай і Харкаўскай абласцей. Пра гэта распавяла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр у тэлеграм-канале.

Фота: Луганская ваенная адміністрацыя / «Украінская праўда»

«За апошні месяц вораг павялічыў абстрэлы прыгранічных абласцей — Харкаўскай, Чарнігаўскай і Сумскай. За апошні тыдзень з 8 па 16 мая расійскія войскі здзейснілі 162 абстрэлы названых абласцей. Больш за ўсё падверглася абстрэлам Сумская вобласць — 110, Чарнігаўская — 29, Харкаўская — 23», — напісала яна.

Паводле слоў Маляр, акрамя абстрэлаў мірнага насельніцтва, вораг артылерыйскімі і авіяцыйнымі ўдарамі спрабуе пастаянна трымаць у напружанні ўкраінскія войскі ў прыгранічных абласцях, каб не дапусціць іх удзелу ў вайне на іншых напрамках.

Чытайце таксама:

Страты Расіі ў вайне супраць Украіны перавалілі за 200 тысяч забітымі — Генштаб УСУ

Адгарадзіцца ад РФ 100-кіламетровай зонай бяспекі: галоўны разведчык Украіны назваў адну з мэт вайны

Зяленскі падтрымаў візіт лідараў афрыканскіх дзяржаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера