Знайсці
17.05.2023 / 14:0638РусŁacБел

Ігар Сергеенка не лічыць Касцюшку і Каліноўскага нацыянальнымі героямі Беларусі

Сапраўдныя героі — гэта дзеячы Вялікай Айчыннай вайны або героі сучаснай Беларусі, як лётчыкі, што загінулі ў наш час. Пра гэта кіраўнік лукашэнкаўскай Адміністрацыі расказаў у інтэрв'ю Sb.by.

Кіраўнік лукашэнкаўскай Адміністрацыі Ігар Сергеенка. Фота: «Наша Ніва»

«З героямі Вялікай Айчыннай усё вельмі ясна. Гэта азначае, што ў нас ёсць гістарычна вывераная сістэма каштоўнасцяў, як адданасць Айчыне, любоў да роднай зямлі, гатоўнасць стаць на абарону свайго народа і гэтак далей. Гэта значыць, мы можам казаць пра крытэрыі акрэслення нацыянальнага героя. Гэта чалавек, які ў цяжкі перыяд (як героі Вялікай Айчыннай вайны) або ў крытычнай сітуацыі (як нашы лётчыкі, Героі Беларусі, Уладзімір Карват, Андрэй Нічыпорчык, Мікіта Куканенка) робіць неверагодна мужны выбар. Ахвяруе або рызыкуе сваім жыццём, абараняючы родную зямлю, людзей. Ці самааддана жыве, аддаючы ўсяго сябе высакароднай ідэі, якая служыць на карысць, акцэнтую, свайго народа, як савецкія Героі Сацыялістычнай Працы, Герой Беларусі Мітрапаліт Філарэт», — мяркуе Ігар Сергеенка.

А вось кіраўніка паўстання 1794 года Тадэвуша Касцюшку ён героем не лічыць.

«Скажам, ці можна назваць нацыянальным героем Касцюшку? Асоба яркая. Быў высакародны. Самааддана служыў ідэі.

Але гэтая ідэя не была беларускай. Так, мы не можам выкрасліць яго са сваёй гісторыі, гэта супраць нашых прынцыпаў.

Але павінны дакладна вызначыць яго ролю ў ёй, каб, як вы правільна заўважылі, нашы дзеці разумелі, на каго раўняцца. Таму што сфальсіфікаваны вобраз нацыянальнага героя здольны ў роўнай ступені як аб'яднаць, так і раскалоць грамадства», — кажа кіраўнік Адміністрацыі.

Таксама ён не лічыць героем і Кастуся Каліноўскага.

«Прыклад таму — створаны ў савецкай гістарыяграфіі міф пра Каліноўскага. Мы ўбачылі на свае вочы, як небяспечна скажаць факты ці хаваць частку праўды. Савецкае пакаленне вырасла на прыкладзе гераічнай барацьбы рэвалюцыянера Каліноўскага з царызмам. А сёння на асобе гэтага так званага героя, на прыкладзе яго барацьбы за ідэю аднаўлення польскай Рэчы Паспалітай іграе знешні вораг, спрабуючы ўбіць клін паміж брацкімі народамі, раскалоць грамадства ўнутры адной краіны.

У паўстанцаў, у самога Каліноўскага ёсць словы: «польская справа — наша справа». І ён сам у адным з «Лістоў з-пад шыбеніцы» піша, што паўстанне гэта польскае. Ні ў кога сумнення не было, што гэта будзе Польшча. Магчыма, федэрацыя. Але ні ў адным праграмным дакуменце паўстання гаворка пра незалежнасць Беларусі ці Літвы не вялася.

Апублікаваныя падрабязнасці зверскіх распраў каліноўцаў з беларускім праваслаўным насельніцтвам ужо многіх працверазілі. Выразалі людзей за нежаданне падтрымліваць Польскае паўстанне, гэта значыць за пазіцыю, за вернасць сваёй ідэнтычнасці», — сцвярджае Ігар Сергеенка.

У гэтым кіраўнік лукашэнкаўскай Адміністрацыі транслюе ідэі расійскага прапагандыста Аляксандра Дзюкава, заўважае reform.by.

Таксама Сергеенка не лічыць героем навукоўца Барыса Кіта, закідаючы яму спачатку супрацоўніцтва з немцамі, а потым з амерыканцамі — «ворагамі савецкага народа».

«Мы можам ганарыцца тым, што на нашай зямлі нараджаюцца геніі. Але, напрыклад, ці назавём мы сваім нацыянальным героем таленавітага навукоўца, які супрацоўнічаў у гады акупацыі з немцамі, пасля вайны жыў і працаваў у ЗША? Не проста працаваў. У самы разгар халоднай вайны ўдзельнічаў у распрацоўках паліва для касмічных караблёў і ракет, якія былі накіраваны на яго радзіму».

«Патрэбныя дакладныя крытэрыі ацэнкі ўкладу асобы ў гісторыю сваёй краіны і маркеры недатычнасці да гэтай гісторыі, як факты служэння інтарэсам іншых дзяржаў. Толькі так можна фармаваць пантэон нацыянальных герояў», — рэзюмаваў Ігар Сергеенка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
74
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
66
1
Dendraryj/адказаць/
18.05.2023
Максим Дизайнер,з якога моманту пакрыўджаны аматар баршчаварак стаў разбірацца ў гісторыі? 
20.05.2023
А kab taboj padcierlisia dy kinuli, viedaŭ by što placieš ...
22.05.2023
Мушчына 30 лет, Я не голосовал за Бабарико. НО сегодня он и его сподвижники брошены режимом в тюрьму. Значит они представляют для головореза опасность. А враг моего врага - мой друг. И хватит этих выступлений в духе Зянона. Пора прекратить этот бульбасрачь и объединится для победы.   
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера