Знайсці
17.05.2023 / 13:343РусŁacБел

У раду дырэктараў буйной беларускай кампаніі ўвайшоў дарадца Кадырава

Палітык і бізнэсовец Леў Дзяньгоў, які з'яўляецца дарадцам кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава і дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава, уключаны ў раду дырэктараў Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК) паводле вынікаў апошняга сходу яе акцыянераў. Ён прайшоў у канцы сакавіка гэтага года.

Леў Дзяньгоў. Фота: aif.ru

26 мая на базе БНБК запланаваны I біятэхналагічны форум Саюзнай дзяржавы, на які Дзяньгоў запрошаны ў якасці аднаго з ганаровых гасцей, піша Office Life.

Леў Дзяньгоў — вядомая фігура ў палітычным і грамадскім жыцці Расіі, а з нядаўніх часоў — і ў біятэхналагічнай галіне абедзвюх краін. Ён ураджэнец Мінска, вучыўся ў адной са сталічных школ, але вышэйшую адукацыю атрымаў у Расіі і Нямеччыне. Яго прозвішча стала шырока вядома ў другой палове 2010-х у сувязі з асабістым удзелам у працэсе вызвалення з-за крат у Лівіі расійскіх і беларускіх грамадзян. Таксама Дзяньгоў — муж салісткі групы «А-Студыё» Кэці Тапурыя.

У канцы 2022 года Леў Дзяньгоў стварыў кампанію «Адам бія». Па паведамленнях СМІ, у пачатку 2023-га яна заключыла кантракт на рэалізацыю прадукцыі БНБК на расійскім рынку на суму 11,82 млрд расійскіх рублёў (каля $150 млн). У пачатку гэтага ж года Леў Дзяньгоў стаў дарадцам кампаній CITIC International Investments і CITIC Construction у Расіі і Беларусі. Адна з іх, СІТІС International Investments, з'яўляецца адным з заснавальнікаў і ключавых акцыянераў БНБК. У стварэнні карпарацыі бралі таксама ўдзел беларуская дзяржава і група кампаній з Вялікабрытаніі і ААЭ (пазней іх склад зведаў змены).

Афіцыйна комплекс па вытворчасці кармоў, прэміксаў і амінакіслот, размешчаны ў Пухавіцкім раёне, быў запушчаны ў лістападзе мінулага года. Для забеспячэння яго сыравінай БНБК былі перададзеныя гаспадаркі ў пяці раёнах краіны з агульным зямельным фондам звыш 100 тыс. га.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
12
17.05.2023
Adnak familija jak i spavy Grasovyja.....Dobryh daradca znahodzic *usenarodny*......Udaczy !
0
Улад/адказаць/
17.05.2023
Гэта карпарацыя наогул - вельмі мутная у фінансавым сэнсе кантора. 
0
Проходили уже это и не раз/адказаць/
17.05.2023
Все понятно, нано технологии они уже распилили и освоили, теперь пришла очередь для био. Очередная контора для блатных, чтобы устроить туда своих сынков, дочек и зятьков - от олигархов, воров, и до вертикали, которая будет пилить новые бюджеты, выделяемые на биотехнологии. Тоже самое было и с «нано». Тем более скоро меньшенький закончит биофак - как раз будет куда его устроить. Только он там не будет работать простым специалистом, папа его сразу поставит на руководящую должность.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера