Знайсці
17.05.2023 / 11:584РусŁacБел

У Дзярждуме РФ прапанавалі адпраўляць бадзяжных сабак на вайну

Бадзяжных сабак варта навучаць «усякім розным навыкам» і адпраўляць на фронт ва Украіну, каб яны дапамагалі параненым і ўдзельнічалі ў размініраванні, заявіў дэпутат Дзярждумы ад Якуціі Фядот Тумусаў, піша The Moscow Times.

«У нас у краіне вельмі шмат кінолагаў, якія могуць навучыць сабак усякім розным навыкам… Буйных і агрэсіўных сабак кінолагі навучылі б і накіравалі іх у зону СВА (так у Расіі называюць вайну — НН) — хай дапамагаюць выцягваць параненых, у размініраванні ўдзельнічаюць. І як паказвае вопыт Вялікай Айчыннай вайны, яны могуць удзельнічаць і ў іншых справах», — сказаў Тумусаў.

Прапанова дэпутата прагучала на фоне абмеркавання Дзярждумай паправак да закона «Аб адказным абыходжанні з жывёламі», якія даюць рэгіёнам правы ўсыпляць бадзяжных сабак.

Чытайце таксама:

Што здарылася са шпіцам Лукашэнкі?

Чаму ласі прыходзяць у горад?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
7
17.05.2023
Nastaiascyja idyioty...Razvjazali Vainu i ni moguc SPYNICCA!   Sabak zahaceli jasce ucjagnuc !
0
Юзік/адказаць/
17.05.2023
Ну, дык і дэпутаты, якія практычна адзінагалосна падтрымалі вайну, маглі б і параненых з поля боя выцягваць, і праодзіць размінірванне і яшчэ тое сёе рабіць, а то прыдумалі і тут кагосьці запрэгчы.  
0
Изиакль/адказаць/
17.05.2023
Юзік, голова должна думать, а для этого должна быть спокойная обстановка в уютном кабинете с красивым видом из окна и фигуристой, всегда активной, изобретательной, согласной на всё секретаршей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера