Знайсці
17.05.2023 / 10:25РусŁacБел

Даляр сёння вырас амаль на дзве капейкі, а еўра на восем

Амерыканская валюта даражэе пятыя таргі запар, з 12 мая даляр вырас на 13 капеек.

Фота: «Наша Ніва»

На таргах на БВФБ у Мінску даляр вырас на 1,82 капейкі да 2,9360.

Амерыканская валюта расце пятыя таргі запар. З 12 сакавіка яна вырасла на 13,6 капейкі.

Максімум з пачатку года быў у пачатку красавіка — 2,9735.

Еўра вырас на 8,29 капейкі да 3,1929.

Расійскі рубель знізіўся на 1,02 капейкі да 3,6516 за 100 адзінак.

Кітайскі юань вырас на 0,46 капейкі да 4,2024 за 10 адзінак.

На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера