Знайсці
0
Жвір/адказаць/
16.05.2023
У нас таксама робяць адключэньні вады, у тых самых мэтах, толькі чамусьці на дзень-два ўсяго... Але мой кот сумны не з гэтай нагоды, ён захварэў, яму лапа баліць, нешта ў ейнай канструкцыі запалілася. Звазіў яго да ветэрынара, той даў лекі, стан хворага палегчыўся, не такі ўжо сумны, ізноў рухомы, цікаўны й з добрым апетытам, але трэба яшчэ пракалоць уколы. Спрабаваў ужо калоць, халера, намучыўся, бо не даецца. Можа хто падкажа, як гэта рабіць лаўчэй ?
0
Доктар/адказаць/
16.05.2023
Жвір, загарніце жывёлку ў нешта шчыльнае (дыванок?), каб лапы былі прыціснутыя, а тырчала толькі тая частка, што патрабуецца (попа?), ды спакойна стаўце ўкол. Потым пагладзьце за мужнасць ды адпускайце. 
0
Жвір/адказаць/
16.05.2023
Доктар, дзякуй, калоць трэба ў холку (карак¿)), адцягнуўшы скуру. Верэрынар казаў, што гэта найменш адчувальна будзе. Але ён ведае мае намеры загадзя, таму паўгадзіны трэба шукаць, дзе ён схаваўся, потым трэба яго злавіць, бо ён уцякае й шыпіць, як той зьмей. Закруціць яго ў нешта складана, спрабаваў, бо ён круціцца, вылузваецца й драпаецца, баюся задушыць яго закручваючы, зусім. Укалоць патрафіла, калі ён пад'еў і прылёг падрамаць, у такі час ён мірны, можна пачухаць яго за вухам, шыйку, яму падабаецца, і ў той жа момант укалоць. Першая спроба прайшла ўдала, але другі раз - не, бо ён прасёк, што чухаюць яго ў "нядобрых" мэтах. Буду цягаць яго да ветэрынара, калі што, няхай той коле.
0
переехало комбайном/адказаць/
17.05.2023
Жвір, а як ваш не каток, а, так бы мовіць, родныя?
то бок людзі
жонка, дзеці, бацькі? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера