Знайсці
15.05.2023 / 12:569РусŁacБел

Пяскова спыталі пра нездароўе Лукашэнкі. Вось што ён адказаў

Прэс-сакратару Крамля Дзмітрыю Пяскову задалі пытанне пра стан здароўя Аляксандра Лукашэнкі, які не паказваецца на публіцы ўжо шосты дзень — з 9 мая. 

Лукашэнка на парадзе ў Маскве, 9 мая. Фота: АР

Пяскоў адказаў, што «ніякіх афіцыйных звестак з Мінска не было, а арыентавацца трэба на іх».

Пра стан здароўя Лукашэнкі яго прэс-служба не гаворыць ні слова. 

З’яўленні Аляксандра Лукашэнкі на публіцы ад пачатку мая былі рэдкімі, а на парадзе ў Маскве 9 мая ён не змог прайсці з іншымі кіраўнікамі дзяржаў некалькі соцень метраў ад трыбуны да Аляксандраўскага сада, яго везлі электрамабілем.

Пасля гэтага ўвечары ён першы раз за час свайго кіравання не змог прачытаць прамову на ўскладанні кветак на плошчы Перамогі, за яго гэта зрабіў міністр абароны Віктар Хрэнін.

А ўчора не з’явіўся на ўрачыстасцях Дня сцяга, герба і гімна. Зварот Аляксандра Лукашэнкі «з нагоды святкавання Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь» зачытаў Раман Галоўчанка.

Першы намеснік кіраўніка Камітэта расійскай Дзярждумы па справах СНД Канстанцін Затулін сказаў, што ў Лукашэнкі нічога такога звышнатуральнага няма, гэта не кавід. Проста чалавек захварэў».

Кіраўнік НАУ і прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка заявіў, што, па звестках Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, у Лукашэнкі можа быць інфекцыйна-алергічны міякардыт. Інфекцыйна-алергічны міякардыт — гэта запаленне сардэчнай мышцы, якое выклікаецца рознымі інфекцыямі (напрыклад, грыпам).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
17
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4
0
Олег/адказаць/
15.05.2023
Как сообщает пресс-служба, Лукашенко работает с документами. Наверно пишет завещание.
0
умка/адказаць/
15.05.2023
надеюсь - усё завешчает умке
0
Woodoo Cult/адказаць/
15.05.2023
Знайшлі дзе пытаць, У быушага мiнiстра культуры такi запыталi))) 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031