Знайсці
09.05.2023 / 19:2527РусŁacБел

Лукашэнка не выступіў з прамовай на плошчы Перамогі ўпершыню за час свайго кіравання

Замест яго «па ягоным даручэнні» выступіў міністр абароны Хрэнін.

Падобнае «даручэнне» — экстраардынарная сітуацыя для Беларусі, дзе Лукашэнка мае абсалютную ўладу. Падобна, праблемы са здароўем больш сур'ёзныя, чым можа здавацца.

На апошнім афіцыйным мерапрыемстве ў Мінску ў Лукашэнкі быў асіплы голас.

«Выступленне па даручэнні» Хрэніна яўна не ўваходзіла ў планы тэлевізійнікаў. Вось як выглядала «рыба» анлайн-трансляцыі ў ютубе. Пасля «поўную прамову» замянілі на «ўскладанне кветак з удзелам Лукашэнкі».

Так выглядала «рыба» анлайн-трансляцыі ў ютубе БТ

Сёння на парадзе ў Маскве ён выглядаў хворым, не змог прайсці 300 метраў ад трыбуны да Аляксандраўскага сада разам з іншымі кіраўнікамі краін, і яго адвезлі электрамабілем.

Адразу пасля даволі кароткай цырымоніі ўскладання кветак Лукашэнка з’ехаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
54
Ого
7
Сумна
2
Абуральна
4
10.05.2023
mikola,
Skada sto ni vystupiu.
==
З глузду з'ехау!
10.05.2023
А чего вы минусов наставили этому адекватному комментатору? Всё по делу написано. Или ставим минусы не читая или не понимая?
2
конь/адказаць/
10.05.2023
Лукашэнка, лукашэнка, лукашэнка. У топ-5 Самае чытанае 4 пра Лукашэнку. Прапаную Народны Дзень без Лукашэнкі на НН. Раз на год. Рэдакцыя, зможаце?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031