Знайсці
13.05.2023 / 11:521РусŁacБел

«Як табе не сорамна? Пасаромейся!» Эрдаган адказаў на словы Кемаля Кылычдароглу

Рэджэп Таіп Эрдаган назваў словы свайго апанента ў змаганні за пасаду прэзідэнта Турцыі Кемаля Кылычдароглу аб умяшанні Расіі ў выбары «ганебнымі».

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Firdia Lisnawati / AP

«Цяпер ён (Кылычдароглу) пачаў дражніць Расію. Ён кажа, што Расія кіруе выбарамі. Як табе не сорамна? Пасаромейся! Што ты скажаш, калі мы скажам, што «Амерыка, Англія і Германія кіруюць выбарамі?».

«Спадар Кемаль нападае на Пуціна, ён нападае на Расію. Я гэтага не ўхваляю. Для нас стасункі з Расіяй не менш важныя, чым з ЗША. А гандлёвыя сувязі з РФ нават важнейшыя. Спадар Кемаль нічога не разумее ў кіраванні краінай. Мы стараемся падтрымліваць сувязі з партнёрамі ва ўсіх кутках свету, мы ведаем, што трэба нашай краіне», — заявіў Эрдаган.

Тры дні таму Кемаль Кылычдароглу папрасіў Расію не ўмешвацца ў выбары.

«Дарагія рускія сябры, вы стаіце за мантажамі, змовамі, кантэнтам Deep Fake і запісамі, якія ўчора былі выкрытыя ў гэтай краіне. Калі вы хочаце працягу нашага сяброўства пасля 15 мая, трымайце рукі падалей ад турэцкай дзяржавы. Мы па-ранейшаму выступаем за супрацоўніцтва і сяброўства», — напісаў палітык у твітары.

Прэзідэнцкія выбары ў Турцыі пройдуць заўтра, 14 мая. Рэджэпу Таіпу Эрдагану, які кіруе краінай фактычна з 2003 года, калі стаў прэм'ер-міністрам, супрацьстаіць кандыдат ад аб'яднанай апазіцыі Кемаль Кылычдароглу, які ўзначальвае Рэспубліканскую народную партыю, якую заснаваў бацька Турэцкай дзяржавы Кемаль Атацюрк. Паводле апытанняў, Эрдаган саступае Кылычдароглу. Мяркуецца, што будзе другі тур.

Чытайце таксама:

Эрдаган заявіў, што гатовы сысці ў выпадку паразы на выбарах

За тры дні да выбараў у Турцыі Эрдаган саступае галоўнаму апаненту — апытанне

Выбары ў Турцыі: адзін з кандыдатаў зняў кандыдатуру. Гэта на руку суперніку Эрдагана

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
1
А мог "лахушкай" і "тлустым катом" абазваць/адказаць/
13.05.2023
"Спадар Кемаль нічога не разумее ў кіраванні краінай". Адраз успомнілася, як султан Эрдаган займаўся манетарнай палітыкай, прафесійна апусціўшы ліру на 80%.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031