Знайсці
12.05.2023 / 18:002РусŁacБел

Кіпр і Мальта анулявалі «залатыя пашпарты» дзясяткаў грамадзян Расіі і Беларусі

Улады Кіпра і Мальты на фоне цяперашняй сітуацыі ва Украіне анулявалі так званыя «залатыя пашпарты» некалькіх дзясяткаў грамадзян Расіі і Беларусі, якія трапілі ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза, піша «Еўрапейская праўда».

Пашпарт Мальты. Фота ілюстрацыйнае

Пра гэта гаворыцца ў адказе Еўрапейскай камісіі на запыт дэпутата Еўрапарламента ад Свабоднай дэмакратычнай партыі Нямеччыны Морыца Кёрнера, які аказаўся ў распараджэнні нямецкага выдання Spiegel.

Па інфармацыі Еўракамісіі, Кіпр пазбавіў «залатых пашпартоў» дзевяцярых расіян і 34 членаў іх сем'яў праз тое, што яны патрапілі пад санкцыі, уведзеныя ЕС з-за агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны. Мальта забрала пашпарты ў дваіх чалавек.

У каментары Spiegel Кёрнер вітаў дзеянні Кіпра і Мальты. «Расіяне і беларусы, якія трапляюць у санкцыйны спіс ЕС, не заслугоўваюць грамадзянства Еўрасаюза», — сказаў палітык.

Кіпр і Мальта, як і некаторыя іншыя краіны Еўрапейскага саюза, ужо доўгі час даюць сваё грамадзянства замежным інвестарам у абмен на буйныя грашовыя інвестыцыі. Уладальнікі гэтых «залатых пашпартоў» карыстаюцца перавагамі грамадзянства ЕС.

На Кіпры для атрымання такога пашпарта трэба было інвеставаць не менш за 2,5 мільёна еўра. Па інфармацыі кіпрскага ўрада, у перыяд з 2007 па 2020 год было такім чынам прыцягнута ў краіну каля 9,7 мільярда еўра.

Пасля нападу Расіі на Украіну Еўракамісія зноў абвясціла супярэчлівую практыку незаконнай і рэкамендавала краінам ЕС разгледзець магчымасць скасавання такога грамадзянства — асабліва калі людзі знаходзяцца ў санкцыйных спісах ЕС або падтрымліваюць агрэсіўную вайну Расіі.

Чытайце таксама:

У тых, хто выязджае за мяжу без візы, пачалі патрабаваць паказваць ДНЖ. Што вядома

Хваля эміграцыі ў 2021—2023 гадах — самая вялікая ў гісторыі Беларусі. Лічбы

Амаль тры тысячы беларусаў атрымалі ў мінулым годзе грамадзянства Польшчы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
12.05.2023
thanks ❤️
4
Эннот/адказаць/
12.05.2023
Решили бабло отжать ,сделав не резидентами. Ничего личного,просто бизнес.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031