Знайсці
12.05.2023 / 15:473РусŁacБел

Еўрасаюз прапанаваў спыніць пастаўкі расійскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Германію і Польшчу

Еўрасаюз прапанаваў спыніць пастаўкі расійскай нафты па паўночнай ветцы трубаправода «Дружба» для ўсіх краін. Такім чынам могуць адмяніць раней закладзеныя выключэнні для Германіі і Польшчы. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на канфідэнцыйныя дакументы, якія апынуліся ў рэдакцыі.

Нафтаправод «Дружба». Фота: svtv.org

Праўда, калі поўная забарона для паўночнай веткі будзе ўхвалена, то гэта стане ў значнай ступені сімвалічным рашэннем. Бо раней Берлін і Варшава ўжо самі спынілі закупляць у Масквы нафту, выканаўшы абавязацельствы па скарачэнні залежнасці ад расійскіх энергарэсурсаў.

Выключэнні ж, якія дазваляюць Чэхіі, Славакіі і Венгрыі атрымліваць расійскую нафту па паўднёвай ветцы нафтаправода, застануцца ў сіле.

Агенцтва адзначае, што гэтая ініцыятыва яшчэ абмяркоўваецца, яе плануюць уключыць у наступны адзінаццаты пакет еўрапейскіх санкцый.

Да санкцый супраць паўночнай веткі «Дружбы» Польшча заклікала яшчэ мінулай восенню, бо гэта дало б краіне юрыдычныя падставы для скасавання кантрактаў з Расіяй без штрафаў. 

Чытайце таксама:

Дэфіцыт расійскага бюджэту за 4 месяцы перавысіў паказчык, запланаваны на ўвесь год

Расійская эканоміка пачала рассыпацца — Wall Street Journal

Расія ўхіляецца ад санкцый усё хітрэйшымі спосабамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Ккен/адказаць/
12.05.2023
Дружба стала не’сяброўствам.
13
Максим Дизайнер/адказаць/
12.05.2023
И покупать в 3 раза дороже у штатов!Первая бегут и падают Венгрия со Словакией
1
Дзікая Балалайка /адказаць/
12.05.2023
Максим Дизайнер, пуцінскія прыспешнікі ўжо спрабавалі браць іх на понт з "тапіць будзеце дровамі" і "ў космас паляціце на батуце". Але дурняў жыццё не вучыць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031