Знайсці
12.05.2023 / 14:1814РусŁacБел

Святлана Ціханоўская ўжо два месяцы не мае інфармацыі пра мужа

Пра гэта палітык заявіла, выступаючы на пятым форуме «Наша будучыня» ў Варшаве 12 мая, піша «Радыё Свабода».

Сяргея Ціханоўскага затрымалі тры гады таму, 29 мая 2020 года, у Гродне. Агулам ён асуджаны на 19 з паловай гадоў турмы

Ціханоўская расказала, што «з 2020 года праз турмы прайшло больш за 60 тысяч чалавек»:

«Праваабаронцы ўжо страцілі лік палітвязням. Мы ведаем імёны 1,5 тысячы, але рэальная колькасць дасягае 5 тысяч. Яны ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах у поўнай ізаляцыі. Літаральна некалькі дзён таму адзін з іх, Мікалай Клімовіч, памёр у турме. Ён быў асуджаны за тое, што змясціў карыкатуру на Лукашэнку. Я нічога не чула пра свайго мужа з 10 сакавіка».

Ратуючыся ад жорсткіх рэпрэсій, адзначыла палітык, сотні тысяч беларусаў былі вымушаны пакінуць краіну:

«Тут, у Польшчы, дзясяткі тысяч знайшлі бяспечнае прыстанішча. Нават у выгнанні яны працягваюць дабівацца перамен у Беларусі. Таму што ўсе мы хочам вярнуцца дадому».

Асобна яна спынілася на пераследзе польскай дыяспары ў Беларусі, згадаўшы гісторыю журналіста Андрэя Пачобута, якому прысудзілі восем гадоў пазбаўлення волі.

«Нават у турме ён не страчвае надзеі. І мы не павінны страчваць надзею на лепшую будучыню нават у самы цёмны час. За апошнія тры гады я зразумела, што шлях да свабоды не кароткі і не лёгкі, але ён адзіна правільны. І ён патрабуе мужнасці. І салідарнасці», — сказала Ціханоўская.

Форум «Наша будучыня» — штогадовая імпрэза, на якой польскія школьнікі і студэнты сустракаюцца з палітыкамі, прадстаўнікамі навукі і бізнэсу.

Таксама доўгі час няма інфармацыі пра Міколу Статкевіча, Максіма Знака, Аляксандра Францкевіча, анархіста Дзмітрыя Дубоўскага, з 27 красавіка нічога не вядома пра Віктара Бабарыку.

Чытайце таксама:

«90 бясконцых дзён». Столькі часу няма звестак пра Міколу Статкевіча

Нямецкія і швейцарскія праваабаронцы заклікаюць пісаць лісты Мікалаю Статкевічу. Ад яго ўжо 90 дзён няма вестак

Падобна, што Статкевіч, Знак і Лосік працяглы час знаходзяцца ў ШІЗА — праваабаронцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
2
0
Нинэль/адказаць/
12.05.2023
[Рэд. выдалена]
0
даведка/адказаць/
12.05.2023
Тихановской теперь важнее, куда пропал Лукашенко и что делать...
0
Саня/адказаць/
12.05.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031