Знайсці
12.05.2023 / 12:322РусŁacБел

У Маскве выкралі жонку былога першага намесніка міністра абароны. У Расіі новы від тэлефоннага махлярства

У Маскве выкралі жонку былога першага намесніка міністра абароны і камандуючага Паветрана-дэсантнымі войскамі Аляксандра Калмакова. Магчыма, гэта справа рук тэлефонных махляроў.

Аляксандр Калмакоў

Тое, што жонка знікла, генерал, які цяпер кіруе ДТСААФ Расіі, выявіў увечары 10 мая. Калмакоў вярнуўся з працы і не знайшоў яе дома. Апошні раз яны бачыліся раніцай — жанчына пайшла на працу, і нічога дзіўнага Калмакоў не заўважыў. Тым жа вечарам генералу патэлефанаваў невядомы, які заявіў, што жонка Калмакова выкрадзена і за яе трэба заплаціць выкуп мільён расійскіх рублёў (13 300 даляраў), інакш яе чакаюць непрыемнасці. Калмакоў патэлефанаваў у паліцыю, піша Baza.

Хутчэй за ўсё гэта справа рук тэлефонных «выкрадальнікаў»: апошнім часам у Расіі пачасціліся выпадкі «выкрадання» людзей па тэлефоне.

Ахвярам тэлефануюць ашуканцы, распавядаюць ім гісторыю пра пераслед і прымушаюць хавацца ад родных, не адказваць на званкі і паведамленні, а затым патрабуюць выкуп у сваякоў «выкрадзеных». Нядаўна так выкралі маці памочніцы сенатара Савета федэрацыі Андрэя Шаўчэнкі. Жанчына купіла новую сімку, каб яе не маглі адсачыць, пастаянна мяняла транспарт і хавалася некалькі дзён. Яе знайшлі ў адной з падмаскоўных гасцініц.

Чытайце таксама:

Беларусбанк папярэдзіў, што ад яго імя дзейнічаюць махляры

Жанчына з Браслава паверыла ашуканцам і страціла 200 тысяч даляраў

Пенсіянерку з Мар'інай Горкі абдурылі больш чым на 60 тысяч даляраў махляры з Мексікі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
30
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
6
1
Gorliwy Litwin/адказаць/
12.05.2023
хай лепш шукае цяпер жонку, чым забіваць украінскіх жанчын і дзяцей
12.05.2023
moza lepei zaplacic ? Vaina pavinna skonczyca....Vyhodzce z Ukrainy !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031