Знайсці
12.05.2023 / 11:07РусŁacБел

Зяленскі не звяртаўся з просьбай выступіць перад фіналам Еўрабачання — Офіс прэзідэнта

Офіс прэзідэнта Украіны абвергнуў ранейшую інфармацыю ў СМІ, што Зяленскі звяртаўся да арганізатараў Еўрабачання з просьбай выступіць з прамовай, а яму было ў гэтым адмоўлена.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Інфармацыя The Times не адпавядае рэчаіснасці. Офіс прэзідэнта Украіны не звяртаўся да арганізатараў песеннага конкурсу Еўрабачанне з прапановай анлайн-выступу Уладзіміра Зяленскага падчас фіналу або на любым іншым этапе конкурсу», — напісаў у фэйсбуку прэс-сакратар Зяленскага Сяргей Нікіфараў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031