Знайсці
11.05.2023 / 22:4735РусŁacБел

ААН уражаная дасягненнямі Беларусі ва ўстойлівым развіцці і хоча бачыць Лукашэнку на саміце ў Нью-Ёрку

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш збіраецца запрасіць Аляксандра Лукашэнку на саміт па Мэтах устойлівага развіцця ў Нью-Ёрку, які павінен адбыцца ў верасні. Пра гэта заявіла рэгіянальная дырэктарка па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Упраўлення ААН па каардынацыі дзейнасці ў мэтах развіцця Гві Ёп Сон.

«Ён будзе арганізаваны генеральным сакратаром ААН. Ужо вядома, што туды будзе запрошаны кіраўнік дзяржавы», — заявіла прадстаўніца ААН падчас сваёй сустрэчы ў Мінску з намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Валерыем Бельскім, паведаміла лукашэнкаўская газета «СБ-Беларусь сегодня».

Па словах міжнароднай чыноўніцы, у лісце-запрашэнні на імя Лукашэнкі пазначаныя дзве просьбы з боку генеральнага сакратара ААН:

«Просьба аб тым, каб дзяржавы — члены ААН рабілі ўсё неабходнае па паскарэнні дасягненняў Мэт устойлівага развіцця.

А таксама пра тое, каб гэтая праца праводзілася з улікам удзелу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, прыватнага сектара і ўрада. Мы гатовыя ўсяляк падтрымаць Рэспубліку Беларусь у гэтым», — запэўніла яна.

Таксама Гві Ёп Сон сустрэлася са старшынёй Белстата і была рада пачуць пра «надзвычайны прагрэс, які быў дасягнуты Рэспублікай Беларусь на розных франтах».

На яе думку, тое, якіх поспехаў дасягнула Беларусь у дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця — «выдатны прыклад таго, як можа працаваць краіна. Я лічу, што гэты вопыт можна выкарыстоўваць у якасці перадавога сярод іншых краін Еўропы».

І заклікала лукашэнкаўскую Беларусь быць больш амбіцыйнай.

Чытайце таксама:

ААН прызнала, што ў Беларусі пасля выбараў былі ў тым ліку злачынствы супраць чалавечнасці

Венгрыя дамагаецца, каб у санкцыйны спіс не патрапіў кіраўнік Беларускай чыгункі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
156
Ха-ха
30
Ого
9
Сумна
2
Абуральна
48
12.05.2023
Рэд, дадайце смайлы
0
Тронулись умом/адказаць/
12.05.2023
Мир сошёл с ума....
0
Прафесар Прэабражэнскі/адказаць/
14.05.2023
Так і чэкаціла андрэя раманавіча прызнаюць "ахвярай ментоўскага беспрэдзела", а гітлера-будаўніком новай, развітой Германіі, як казаў у 1995 годзе грамадзянін лукашэнка ў інтэрвью нямецкаму ізданію (пра што яго халуі-ябацькі чамусьці "ня помняць"). Прабачце за мой францусскі, но гэтая цётка мякка кажучы хворая на галаву.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031