Знайсці
11.05.2023 / 15:5310РусŁacБел

Абвешчаны збор сям'і Паўла Белавуса

Сёння кіраўніка Symbal.by Паўла Белавуса пакаралі страшэнным прысудам — 13 гадоў калоніі. Абвешчаны збор грошай на аплату адваката і для сям'і Паўла.

«Павел Белавус больш за 10 гадоў развіваў праекты ў сферы беларускай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці. Ён стаяў ля вытокаў «Арт Сядзібы», пляцоўкі, дзе дэбютавалі і выступалі беларускія паэты, пісьменнікі, музыканты. Павел быў арганізатарам гучных культурных імпрэзаў і канцэртаў — «Дзень вышыванкі» ў 2014 годзе, святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў 2018 годзе, «Мова Фэст» у 2020 годзе. Таксама Павел заснаваў краму «Symbal.by», адно з нешматлікіх месцаў у Мінску, дзе можна было набыць тавары з нацыянальнай сімволікай. А ў 2020 годзе Павел заснаваў грамадскую кампанію «Годна», мэтай якой стала стварэнне сучаснай культурнай асновы для Беларусі. 

Большую частку свайго свядомага жыцця Павел прысвяціў ідэі «беларускай Беларусі». Пабудове Беларусі, дзе людзі шануюць свае традыцыі, карыстаюцца сваёй мовай, маюць нацыянальную годнасць і самі абіраюць шлях сваёй краіны. Аднак цяперашні палітычны рэжым палічыў тыя мары «экстрэмізмам» і кваліфікаваў іх паводле крымінальнага артыкула «здрада дзяржаве».

11 мая Мінскі гарадскі суд, разгледзеўшы крымінальную справу супраць Паўла Белавуса ў закрытым рэжыме, вынес яму прыгавор у 13 гадоў. Гэта адказ палітычнага рэжыму не толькі Паўлу, але кожнаму беларусу, які марыць пра дзяржаву з уласнай жывой культурай і моцнай нацыянальнай свядомасцю грамадзян. Гэта адказ тым, хто гатовы працаваць дзеля будучыні незалежнай Беларусі.

У Паўла Белавуса на волі засталася жонка Кацярына і двое маленькіх дзяцей. У сям’і Паўла канфіскаваныя машыны, частка бытавой тэхнікі. Уся маёмасць у доме (ад шафы да імбрыка) апісаная і можа быць канфіскаваная. Падтрымайце сям'ю Паўла Белавуса, чалавека, які аддаў сваю свабоду дзеля любові да Беларусі!

Якая сума неабходная?

15000€ — Сабраная сума пойдзе на аплату працы адвакатаў, а таксама на набыццё неабходных для жыцця рэчаў і пакрыццё бытавых выдаткаў сям'і Паўла.

Падтрымаць сям'ю Паўла Белавуса

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
9
11.05.2023
[Рэд. выдалена]
0
Pravilnaja biełaruskaja lacinka/адказаць/
11.05.2023
mikola, Kalinoŭcam va Ŭkrainie patrebnaja dapamoha, a nie «dapamoga».
0
Пецйдў/адказаць/
18.05.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930