Знайсці
11.05.2023 / 15:156РусŁacБел

Пяскоў прыгразіў адэкватным адказам на пастаўкі брытанскіх крылатых ракет Кіеву

Пастаўкі брытанскіх ракет вялікай далёкасці ва Украіну запатрабуюць адэкватнага адказу ад расійскіх вайскоўцаў, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Дзмітрый Пяскоў. Фота kremlin.ru

Раней стала вядома, што Вялікабрытанія перадала для патрэб украінскай арміі авіяцыйныя ракеты Storm Shadow. Гэта авіяцыйныя боепрыпасы, здольныя паражаць цэлі на адлегласці ў 250 кіламетраў.

«Вельмі негатыўна», — адказаў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта на пытанне пра тое, як у Крамлі ставяцца да паставак ракет з Вялікабрытаніі ва Украіну.

Пяскоў адзначыў, што «гэта запатрабуе адэкватнага адказу і ад вайскоўцаў, якія, натуральна, з ваеннага пункту гледжання будуць прымаць адпаведныя рашэнні».

Авіяцыйная крылатая ракета вялікай далёкасці Storm Shadow з'яўляецца сумеснай распрацоўкай брытанцаў і французаў.

Чытайце таксама:

Вялікабрытанія паставіла Украіне ракеты далёкасцю 250 км. Гэта мяняе поле бою

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
6
Valadzimir/адказаць/
11.05.2023
Шо, Лёндан гудбай?!
0
Сгніў савок - сгніе і расея/адказаць/
11.05.2023
Valadzimir, раша гудбай!
0
Valadzimir/адказаць/
11.05.2023
Сгніў савок - сгніе і расея, гэта вам толькі кажацца. Савок зараз жывее всех жывых, он проста затаіўся. І Расея нікуды не дзенецца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031