Знайсці
10.05.2023 / 09:56РусŁacБел

Мінск перадаў Астане двух грамадзян Казахстана

Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь задаволены запыты аб перадачы грамадзян Рэспублікі Казахстан, асуджаных да пазбаўлення волі беларускім судом, паведамляе казахстанскае ведамства.

Фота: tengrinews.kz

Першы грамадзянін быў асуджаны ў Беларусі да 5 гадоў за дачу хабару ў асабліва буйным памеры, жанчына — за крадзеж, разбой і крадзеж асабістых дакументаў да 7 гадоў 6 месяцаў.

Супрацоўнікамі Генеральнай пракуратуры і МУС пры садзейнічанні МЗС Казахстана грамадзяне дастаўлены ў Казахстан для далейшага адбыцця пакарання.

Яны змешчаны ў следчы ізалятар Астаны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031