Знайсці
09.05.2023 / 08:531РусŁacБел

«Контрнаступ — гэта не адна бітва, якая ўсё вырашыць». Падаляк патлумачыў, чаго чакаць ад украінскага контрнаступу

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што контрнаступ — гэта не адна бітва, якая ўсё вырашыць, а серыя падзей.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Кадр відэа

«З улікам інтэнсіўнасці і маштабу вайны, з улікам рэсурсаў, якія Расія сюды ўкладвае, у тым ліку і мабілізаванымі, — гэта шэраг мер. Гэта не пытанне аднаго тыдня або месяца. Гэта пытанне многіх падзей, таму што адно можа быць больш удалым, а іншае — менш удалым», — заявіў Падаляк.

Ён падкрэсліў, што галоўная задача контрнаступальных дзеянняў заключаецца ў тым, каб «абнуліць рэшткі маральна-валявога духу расіян».

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў не спяшацца з наступам і не чакаць поўнай перамогі Украіны

У ЗША пабойваюцца, што ўкраінскі контрнаступ абернецца крывавай бойняй — СМІ

Украінскі контрнаступ: як ён паўплывае на Беларусь і ці з’явіцца ў Лукашэнкі шанс праявіць самастойнасць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
1
Контрконтрнаступ/адказаць/
09.05.2023
Чым больш гавораць пра контрнаступ, тым большым будзе эфект ад няспраўджаных чаканняў. І тым болей матывацыі ў акупанта, каб якасна рыхтавацца да абароны. Таму ўсе гэтыя гаманлівыя падалякі, блогеры і "аналітыкі" наносяць толькі шкоду Ўкраіне.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031