Знайсці
09.05.2023 / 08:074РусŁacБел

Менш чым за 6 гадзін беларусы сабралі грошы, неабходныя для пахавання палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у віцебскай калоніі 

Учора ўвечары «Байсол» абвясціў збор на пахаванне палітвязня. Патрэбная сума — 4000 еўра — на ўшанаванне памяці Мікалая была сабраная літаральна за 6 гадзін.

Мікалай Клімовіч. Фота: яго старонка ў фэйсбуку

7 мая стала вядома, што ў віцебскай калоніі №3 памёр блогер Мікалай Клімовіч з Пінска, вядомы як Мікалай Верасень. У гэтую калонію яго перавялі два тыдні таму. Палітзняволенаму быў 61 год.

Мікалая Клімовіча асудзілі да года калоніі за карыкатуру на Лукашэнку. Такі прысуд вынеслі, нягледзячы на тое, што ён меў інваліднасць II групы па сэрцы, перанесеныя цяжкую аперацыю на сэрцы і інсульт.

У апошнім слове палітвязень сказаў:

«Любы турэмны тэрмін для мяне — смерць, таму што я павінен знаходзіцца пад сталым назіраннем лекара, прымаць шмат моцных прэпаратаў. Я магу не пратрымацца і месяц».

Мужчыну арыштавалі ў зале суда, бо да прысуду ён быў на волі.

Суддзёй па справе быў Андрэй Бычыла, пракурорам — Ілья Гузарэвіч.

Чытайце таксама:

«Ціхі чалавек з мяккім голасам». Хто тыя суддзя і пракурор, якія адправілі ў калонію блогера Клімовіча — палітвязня, які памёр за кратамі

Пакаралі за лайк пад карыкатурай Лукашэнкі. Што вядома пра палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у калоніі

Інваліда з Пінска асудзілі да калоніі за карыкатуру на Лукашэнку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
14
Абуральна
4
0
беларус, дапамажы беларусу/адказаць/
09.05.2023
Разам агораем фашыстоўскую навалу
1
Чаркашкварка/адказаць/
09.05.2023
Усе гэтыя грошы трэба спагнаць са злачынцау бачылы i гузарэвiча, плюс кампенсацыю за забойства. Светлая памяць.
09.05.2023
Чаркашкварка, // +100% !...A potym ih Zamknuc !
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031