Знайсці
08.05.2023 / 14:016РусŁacБел

У Фінляндыі запрацаваў абавязковы рэгістр сабак

Сёння ў Фінляндыі адкрыты афіцыйны орган уліку сабак Koachregisteri (siirryt toiseen palveluun), які суправаджае Фінляндскае агенцтва развіцця. У рэестр уносяць ідэнтыфікацыйныя звесткі сабак і звесткі пра іх уладальнікаў.

На першым этапе сваю жывёлу могуць рэгістраваць толькі прыватныя асобы, пазней гэта змогуць зрабіць таксама прадпрыемствы і грамадства, піша Yle.fi.

Чыпаванне і рэгістрацыя сабак сталі абавязковымі на пачатку года. Рэестр павінен быў адкрыцца тады ж, але з-за тэхнічных праблем яго змаглі запусціць толькі цяпер.

Узімку ў агенцтва харчавання паступілі сотні зваротаў з нагоды новаўвядзення: 90% водгукаў былі негатыўнымі. Сярод іншага, раздражненне сабакаводаў выклікалі плата за рэгістрацыю і тое, што ў большасці выпадкаў аналагічная інфармацыя ўжо ёсць у Асацыяцыі кінолагаў Фінляндыі.

Уладальнікі сабак павінны рэгістраваць сваіх гадаванцаў нават калі інфармацыя пра іх ужо ёсць у Асацыяцыі кінолагаў. Кошт рэгістрацыі праз электронную службу, калі ў гаспадара ёсць фінскі ідэнтыфікацыйны код і доступ да анлайн-банкінгу, складае 10 еўра. Калі рэгістрацыя або змена ўладальніка афармляецца інакш, кошт паслугі павышаецца да 19 еўра за кожнага сабаку.

Рэгістрацыі падлягаюць усе сабакі, якія пражываюць у Фінляндыі. Калі ў сабакі яшчэ няма мікрачыпа і ідэнтыфікацыйнага сертыфіката, уладальнік павінен аформіць іх свайму сабаку на працягу гэтага года.

Як лічаць прадстаўнікі ўладаў, рэгістрацыя і ідэнтыфікацыя неабходныя, у ліку іншага, для таго, каб людзі не кідалі жывёл на волю лёсу і не займаліся нелегальным развядзеннем сабак.

Кожны сабака павінен быць зарэгістраваны да канца года. Па даных нядаўняга апытання, праведзенага кампаніяй Taloustutkimus па замове Асацыяцыі кінолагаў, у Фінляндыі налічваецца 803000 сабак. 

Чытайце таксама:

Самага тоўстага ў свеце ката пасадзілі на дыету

Чалавек-кот і чалавек-сабака: тое, якая ў вас хатняя жывёла, можа шмат расказаць пра ваш характар

«Ён прымусіў мяне гаварыць з людзьмі». Брытанка распавяла, як бяздомны сабака з Мінска стаў яе сябрам і выратаваў ад дэпрэсіі

Чаму кот выбірае аднаго гаспадара? Дазнайцеся, як спадабацца вашаму гадаванцу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
08.05.2023
Доггібоб, /geta mjane i gubic............
2
Пескетарианец/адказаць/
08.05.2023
Все ради собак и …народных денег, в первую очередь .
5
Студент/адказаць/
08.05.2023
Всё просто. Нудно же как-то доить своих граждан. За эту регистрацию введут плату, потом штрафы за нерегистрацию, и пошло поехало. Какие-то чиновники для администрации появяться. Короче, страна для жизни и для людей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031