Знайсці
08.05.2023 / 09:132РусŁacБел

Беларускі трэнер заступіўся за рэпрэсаваных футбалістаў

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч у інтэрв'ю праграме «Вынікі тыдня» на тэлеканале «Беларусь 5» выказаўся на тэму адсутнасці ў складзе Валерыя Жукоўскага, Яўгена Ляшко, Сяргея Курганскага і Рамана Пасевіча.

Ігар Кавалевіч. Фота: football.by

«Магу праз вашу перадачу папрасіць Міністэрства спорту або пракуратуру. Трэба амніставаць людзей. Яны не зрабілі злачынстваў перад беларускім народам. У нас ёсць праблемы. Хлопцы трэніруюцца, апантаныя, яны нікуды не з'ехалі, хоць былі прапановы», — цытуе словы Кавалевіча football.by.

У Беларусі існуе негалосны спіс футбалістаў, якія асудзілі гвалт сілавікоў у 2020 годзе. У спісе спачатку было некалькі дзясяткаў чалавек, ім фактычна было забаронена гуляць. Цяпер мінімум дзесяць гульцоў клубаў вышэйшай лігі па-ранейшаму сядзяць без працы і чакаюць рашэння камісіі, якая павінна вызначыць, што ж з імі рабіць.

Чытайце таксама:

Лёсам «нядобранадзейных» футбалістаў, якіх не дапускаюць да ўдзелу ў чэмпіянаце Беларусі, займаецца камісія па палітычных уцекачах — «Трыбуна»

Беларускіх футбалістаў прагоняць праз ідэалагічны таварыскі суд. Хто каго будзе судзіць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6
1
Ганьба/адказаць/
08.05.2023
Прыкра, канешне, што заступніцтва ідзе па нейкім вузкапрафесійным прынцыпе. Калі гэта не ўвогуле словы, укладзеныя зверху. Але хай бы і так, дык дзе такія словы ад кіраўнікоў медыцыны, адукацыі і г.д.? Труслівыя, нікчэмныя чарвякі.
1
Будучыня/адказаць/
08.05.2023
Хутка сыдзе "па ўласнаму жаданню". Але ўчынак годны...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930