Школьны праграміст справіў патрэбу на помнік Мінскай епархіі. Яго будуць судзіць
На разгляд у суд накіравана крымінальная справа ў дачыненні да 24-гадовага жыхара сталіцы, якога абвінавачваюць у хуліганстве, пішуць «Мінск-Навіны».
Як распавялі агенцтву ў пракуратуры Цэнтральнага раёна, познім вечарам малады чалавек шпацыраваў па Нямізе, выпіўшы паўлітра лікёру і 2 літры напою. Нечакана яму спатрэбілася справіць патрэбу, і ён нічога лепшага не прыдумаў, як зрабіць гэта на манумент «200 гадоў Мінскай епархіі Філарэта Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Экзарха».
Міліцыянты даставілі мужчыну ў Цэнтральнае РУУС, распачалі крымінальную справу.
Абвінавачваны працуе інжынерам-праграмістам у адной са сталічных школ, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.
Яму інкрымінуюць хуліганства (ч. 1 арт. 339 КК). Па гэтым артыкуле можа пагражаць да трох гадоў пазбаўлення волі.
З мужчыны ўзялі падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.
а на памятник не известно кому и за что - уголовка.. бох все видит!!! :)