Знайсці
05.05.2023 / 14:3524РусŁacБел

Скандал: блогерка з Баранавічаў знялася ў непрыстойнай позе на магіле славутага музыканта

Блогерка Аляўціна Фалькоўскі знялася ў непрыстойнай позе на месцы пахавання экс-фронтмэна расійскага гурта «Кароль і Шут» Міхаіла Гаршанёва. Гэта не спадабалася яго жонцы і прыхільнікам.

Фотаздымак яркай і эксцэнтрычнай мадэлі і блогеркі з Баранавічаў Аляўціны Фалькоўскі, якая сядзіць у трусах у правакацыйнай позе на магіле вядомага рокера Міхаіла Гаршанёва (Гаршчка) у Пецярбургу, разляцелася па сетцы 4 мая, паведамляе баранавіцкі партал Bar24.

Калі было зробленае фота, не паведамляецца, у сацсетках самой Аляўціны яго няма. Аднак яно выклікала хвалю абурэння ў прыхільнікаў творчасці і ўдавы музыканта.

Вольга Гаршанёва палічыла гэтую фотасесію апаганьваннем магілы яе мужа і звярнулася ў праваахоўныя органы. Таксама на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках яна папрасіла прыхільнікаў творчасці яе нябожчыка мужа напісаць «гэтаму стварэнню» ў асабістыя пару словаў, зло павінна быць пакаранае».

На цкаванне, якое пачалося ў інтэрнэце, Аляўціна Фалькоўскі на сваёй старонцы ў сацсетках заявіла, што не разумее прычыну такой рэакцыі, бо, з яе слоў, «там увесь час «бухаюць» людзі, збіраюцца кампаніямі і гэта не лічыцца апаганьваннем.

«З-за таго, што гэта было ў трусах, фатаграфія мая ў трусах, гэта апаганіла панка-рокера? Я тады ўжо не разумею нічога», — сказала яна.

Чытайце таксама:

Памёр саліст расійскага гурту «Кароль і Шут» Міхаіл Гаршанёў, яму было 39

Названа прычына смерці саліста «Караля і Шута»

«Кароль і шут» без Гаршанёва змяніў назву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
33
Ха-ха
58
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
8
0
Mafkees /адказаць/
05.05.2023
Максим Дизайнер, Горшок панк сам по себе,как и Юра Хой. А так, что Киш,что Гроб-шляпа. Панк это Exploited,Black flag и тд.
0
Паляшук/адказаць/
05.05.2023
Максим Дизайнер, 1. Какой панк- хорар-панк на расейскі манер. Даволі самабытны, пры ўсім скепсісе датычна музыкі з-за парэбрыка. 2. З айчынных- Deviation, 4200, Тлушч, Завулак Віні Сцігмы, Ня варта, Бостонское чаепитие, Mister X, Dzieciuki, Ferris Wheel, Дай Дарогу!, Tear the throat, Askiepak, ксилема, свінсіty i шмат іншых. Так шмат, што Гр.Об. не надта і патрэбны, бо ў нас свой кантэкст, у якім ваганні Летава ад анарха-камунізму да нацыянал-бальшавізму абсалютна нецікавыя. Хаця, залежыць ад таго, якая ў вас Айчына. :)
1
Максим Дизайнер/адказаць/
06.05.2023
Паляшук,

Летов - самый яркий пример отечественного панка, как явления, фирменного звучания, хоть и напел за карьеру немного страшного по смыслу овна. И сравнивать местячковые бренчалки на трех аккордах, с аранжировками школьной репы от нарцисса Стыльского с Гроб, это вообще ничего не нужно в музыке понимать, хоть я и не считаю себя меломаном. Панк - это ранний Бурзум, "тжелый панк". Из наших - Молчат Дома - это пан. Была такая крутейшая группа Амбасадор-2000. Старые The Tubes - это панк. Но вы же на концерты гопников Низкиз бегали. Пришлось распуститься, и стать гопниками Пошлая Молли.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031