Знайсці
05.05.2023 / 13:494РусŁacБел

З гэтай краіны нечакана немагчыма адправіць лісты ў Беларусь

«Белпошце» ўдалося перабудаваць лагістыку, якая парушылася з-за санкцый, але з некаторымі дзяржавамі паштовага злучэння няма.

Цяпер ліста ад Санта-Клаўса, які жыве ў Раваніемі (Фінляндыя), не атрымаеш

З Беларусі цяпер нельга адправіць лісты ў Фінляндыю і ва Украіну, паведаміла журналістам гендырэктарка «Белпошты» Святлана Юркевіч, піша «Спутнік».

Таксама з гэтых краін у Беларусь не ідзе карэспандэнцыя.

 «ЗША часткова… Мы туды адпраўляем, а да нас яны не прымаюць», — дадала Юркевіч.

Паводле яе слоў, раней санкцыі шэрагу краін стварылі праблемы для лагістыкі, але цяпер маршруты перабудаваныя. З-за гэтага некаторыя адпраўленні могуць ісці даўжэй. У тым ліку, так адбываецца праз замену авіяперавозак на аўтаперавозкі.

У 2020 годзе ў «Белпошты» былі часовыя цяжкасці з адпраўкай пасылак. Нейкі час яны прымаліся толькі для адрасатаў, якія знаходзяцца ў Кітаі ці Расіі. Былі такія праблемы і з лістамі. Асноўнай прычынай сталі збоі ў авіяперавозках на фоне пандэміі каранавіруса. Некаторыя напрамкі закрыліся цалкам.

А летам 2022 года паўсталі новыя праблемы пасля таго, як Асацыяцыя еўрапейскіх паштовых аператараў PostEurop прыпыніла членства як «Белпошты», так і «Пошты Расіі».

Асноўны беларускі паштовы аператар захаваў членства ў асноўнай галіновай структуры — Сусветным паштовым саюзе.

Разам з «Белпоштай», ліцэнзіі паштовых аператараў у краіне маюць яшчэ больш за два дзясяткі кампаній. Але самая вялікая сетка аддзяленняў цяпер у дзяржаператара.

Чытайце таксама:

«Белпошта» створыць уласны маркетплэйс

«Белпошта» павышае тарыфы на некаторыя паслугі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
2
0
Ната/адказаць/
05.05.2023
Посылка из Нидерландов в Беларусь идёт 45 дней через израильскую и турецкую почту. Это видно при отслеживании. 
0
Язэп/адказаць/
05.05.2023
Таксама не даходзіць пошта ў Паўднёвая Карэі.
5
Эннот/адказаць/
05.05.2023
Чилийское красное от подружки тоже не дошло, в Голандии потерялос… А финские управленцы да ,они демократизировались демократизировались и выдемократизировались до паранойи.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031