Знайсці
04.05.2023 / 20:253РусŁacБел

Турцыя падарыла Мексіцы шчанюка нямецкай аўчаркі. За што такая шчодрасць?

Турцыя падарыла мексіканскай камандзе ратавальнікаў трохмесячнага шчанюка нямецкай аўчаркі. Гэты падарунак — знак удзячнасці за дапамогу мексіканскіх ратавальнікаў падчас маштабнага землятрусу, які адбыўся ў Турцыі і Сірыі на пачатку лютага.

Акрамя простай удзячнасці, падарунак зроблены ў памяць пра сабаку-ратавальніка па мянушцы Пратэа, які загінуў падчас пошукава-выратавальных работ у правінцыі Кахраманмараш.

Нямецкая аўчарка Пратэа выратавала трох чалавек і загінула пад заваламі ў Адыямане. Пасля гэтага сабака быў пахаваны на сваёй радзіме як герой. А муніцыпалітэт Стамбула заявіў пра намер усталяваць помнік Пратэа ў адным з паркаў горада.

Падоранаму шчанюку яшчэ не далі мянушку, яе будуць падбіраць усенародна. Мінабароны Мексікі папрасіла грамадзян прагаласаваць за адно з трох імёнаў: Proteo II, Arkadaş (па-турэцку «сябар») або Yardım («дапамога»).

Чытайце таксама:

У Турцыі праз 49 дзён пасля землятрусу знайшлі пад заваламі жывога ката

У Турцыі пасля землятрусу пад следства патрапілі больш за 600 чалавек

«Чалавека можа ўратаваць уважлівасць і падрыхтаванасць». Навуковец расказаў, як прадбачыць землятрус і што трэба мець каля сябе, калі жывеш у сейсмазоне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1
0
Жвір/адказаць/
04.05.2023
Які сьмешны. :)
0
Дзэніс/адказаць/
05.05.2023
Калі б мне хто зрабіў такі падарунак, я быў бы вельмі рады. Але не змог бы ім займацца ды гадаваць, частыя ад'езды, а з сабою ня ўзяць. Можа ў будучым, калі буду жывы-здаровы, завяду сабе такога разумнага сабаку.
05.05.2023
Padobny da maigo sabaku...Byu ion u roznyh Krainah....Haceu z im na Belarus paehac (paspart iosc zamezny)  adnak-ne ujazny sydy.Razadrau partret *usenarodnaga* u Internece....Arystuiuc i mjane razam.Skazuc-Navuczyu.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031