Знайсці
04.05.2023 / 15:148РусŁacБел

«Сімвал агрэсіі». У Малдове будуць штрафаваць за георгіеўскія стужкі

Паліцыя Малдовы будзе штрафаваць за нашэнне георгіеўскай стужкі 9 мая, бо Расія выкарыстоўвае яе як сімвал агрэсіі супраць Украіны. Пра гэта заявіў кіраўнік Генеральнага інспектарата паліцыі Віярэл Чарнеўцану, паведамляе NewsMaker.

«Мы ўсе ведаем, што гэтая стужка з'яўляецца сімвалам ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны. Адштурхоўваючыся ад рэкамендацый Венецыянскай камісіі, якая вельмі выразна канстатавала, што дзеянні ўладаў Рэспублікі Малдова з'яўляюцца апраўданымі, таму што дэманстрацыя сімвалаў, якія выкарыстоўвае армія РФ у цяперашняй вайне, можа стварыць небяспеку беспарадкаў і пагрозу нацыянальнай бяспецы. Гэта значыць, георгіеўская стужка цяпер з'яўляецца сімвалам ваеннай агрэсіі», — сказаў Чэрнеўцану.

«Што азначае, што ў Малдове забароненая вытворчасць, выкарыстанне, распаўсюджванне і нашэнне гэтага сімвала», — дадаў ён.

Чарнеўцану папярэдзіў, што паліцыя будзе фіксаваць і вывучаць кожнае парушэнне закона аб забароне на нашэнне георгіеўскай стужкі.

Ён адзначыў, што дазволена насіць георгіеўскую стужку толькі тады, калі яна з'яўляецца часткай медаля.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
2
Той самы Мужык/адказаць/
04.05.2023
Наташа, шмат каментаў сёння напісаў, таварыш прапаршчык?
0
Anatol Sovkou/адказаць/
04.05.2023
санду! санду!, Боты, КГБшники, лукомольцы, советюки и все нынче на мове! Вот цирк! Приказ? Колорадский лохосбор.
0
Раздевайся и работай/адказаць/
05.05.2023
Наташа, товарищ на окладе, а за что штрафует тебя твой начальник/майор из соседнего кабинета.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031