Знайсці
04.05.2023 / 09:2824РусŁacБел

Ціханоўская: Толькі пасля сыходу рэжыму Лукашэнкі мы адновім у Беларусі вяршэнства права

Дэмакратычная лідарка Беларусі падчас візіту ў Дублін нагадала, што 232 гады таму ў Еўропе (1791 год) была прынятая першая Канстытуцыя — Рэчы Паспалітай, дакумент, які падтрымлівала беларуска-літоўская шляхта, што «робіць гэтую гістарычную падзею нашай агульнай спадчынай».

«Дэмакратыя, свабода, канстытуцыйныя правы — гэтыя словы да гэтага часу гучаць для беларусаў як мара», якая амаль спраўдзілася ў 2020 годзе, але «на змену ёй прыйшоў кашмар дыктатуры і гібрыднай акупацыі», заявіла Святлана Ціханоўская ў амбасадзе Польшчы 3 мая.

Паводле яе словаў, сёння рэжым у Беларусі змагаецца з нашай гісторыяй, нашымі агульнымі героямі і нашай агульнай спадчынай.

Ціханоўская паведаміла аб працы над праектам новай Канстытуцыі Беларусі. «Я веру, што на гэты раз наша новая Канстытуцыя вытрымае выпрабаванне часам і мы вернемся да нашых традыцый дэмакратыі», — сказала яна.

Святлана Ціханоўская наведвае Ірландыю з 1 па 4 мая, нагадвае тэлеграм-канал «Позірк».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1
0
дочка Максима Дизайнер/адказаць/
04.05.2023
Дизайнер, а вы по ходу жэстачайшэ жэстачайшы чалавек
вы все больше и больше пугаете меня
0
поросенок фунтик/адказаць/
05.05.2023
[Рэд. выдалена]
0
Valadzimir/адказаць/
05.05.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера