Знайсці
03.05.2023 / 13:0213РусŁacБел

«Я прашу вас, заставайцеся людзьмі». Святлана Ціханоўская выказалася аб прысудзе Раману Пратасевічу

Сёння ў Мінску быў вынесены прысуд па справе Nexta. Раману Пратасевічу прызначылі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, аднак пад варту да разгляду апеляцыі не ўзялі. Сцяпану Пуцілу і Яну Рудзіку завочна далі 20 гадоў і 19 гадоў адпаведна.

Раману Пратасевічу прызначылі восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Фота: Віталь Піваварчык / БелТА

Святлана Ціханоўская пракаментавалапрысуд Раману Пратасевічу:

«Ці засталіся мы верныя сваім каштоўнасцям? Гэты прысуд — гэта яшчэ і праверка для ўсіх нас, бо каштоўнасці, на якіх будуецца дэмакратычны рух, такія:

— ніхто не павінен быць асуджаны па палітычных матывах;

— ніхто не павінен праходзіць праз катаванні;

— нічыё жыццё не павінна быць прадметам гандлю.

Таму сёння я прашу кожнага беларуса і кожную беларуску: паглядзіце на сябе, ці засталіся вы верныя сваім каштоўнасцям? Бо без іх мы рызыкуем стаць падобнымі да помслівага, бесчалавечнага рэжыму.

Я прашу вас, заставайцеся людзьмі.

Мы выступаем за дэмакратыю і за тое, што ўсе роўныя перад законам. Мы выступаем не за помсту, а за справядлівасць. Таму кожны, хто зараз здзяйсняе злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, павінен паўстаць перад судом. Але гэта мусіць быць незалежны і прафесійны суд.

А на гэты і любы іншы прысуд можна адказаць толькі адно: усе беларусы, якія пераследуюцца па палітычна матываваных справах, павінны выйсці на волю. З многімі з іх у нас няма сувязі некалькі месяцаў. Ад нас усё яшчэ хаваюць інфармацыю пра стан Віктара Бабарыкі, Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка і сотняў іншых палітвязняў. Да кожнага з іх павінны дапусціць адвакатаў і сваякоў.

Свабоду кожнаму і кожнай», — сказала Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Раману Пратасевічу далі 8 гадоў калоніі. Але пакуль пакінулі пад хатнім арыштам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
0
шотэбедомэнэ/адказаць/
03.05.2023
У Багдадзе ўсё спакойна,у Зяленскага мільёны украінцаў, а Беларусь - цялятнік на 9 млн хвастоў. Адчыняюцца дзверы, заходзіць рэзун, цягне цялятка ў бойню. Астатнія топчуцца з нагі на нагу і паварочваюцца хвастамі да дзвярэй. Такая розніца.
0
антивождь/адказаць/
03.05.2023
[Рэд. выдалена]
0
Рэальнасьць /адказаць/
04.05.2023
какаруза, На якой дзіўнай мове вы пішаце? “Чяму»? «Спачятку»? «написали»? Гэта не па-беларуску.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера