© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на
Nashaniva.com у першым абзацы.
павесялілі :/
https://nashaniva.com/ru/315829
ну... неяк так
ўсё
Нельга на расійскі капыл выкалупваць з тысячагадовай гісторыі 1-2 гады нейкай бздуры і спекулляваць на гэтым, разганяючы варажнечу паміж народамі, якія тысячагоддзямі поплеч жылі і супрцьстаялі самым рознм ворагам, асноўным з якіх шмат стагоддзяў была і застаецца масковія/расія.
гэта ўсяго толькі найміты
той (не важна з якой краіны), хто прыйшоў на чужую зямлю ваяваць, ён анрэсар
бараніць сваю зямлю, то крыху іншае... хіба не?
Андрусь, інфармацыі вельмі мала
а тая, што прасочвалася... то там па ходу вельмі ўсё сумна (
Нахцігаль - гэта было падраздзяленне нямецкай арміі. Да Украіны яно мела толькі тое дачыненне, што там былі ў складзе ўкраінцы. У Беларусь яны патрапілі не паводле рашэння Украіны, а паводле загадаў нямецкага камандавання. І іхнія дзеянні ва Украіне не адрозніваліся ад таго, што яны рабілі ў Беларусі. З такім жа поспехам можна сцвярджаць, што беларусы самі сябе знішчалі, бо служылі ў камуністычным НКВД і расстрэльвалі сваіх землякоў у Курапатах ды іншых месцах масавых рэпрэсіяў.
Я хачу нагадаць, што менвіта праз таталітарныя лады ў Трэцім Рэйху і СССР было магчыма спаліць цэлую вёску разам з жыхарамі за нейкую дапамогу партызанам, альбо зруйнаваць авіяцыяй дашчэнту сталіцу саюзнай рэспублікі, выганяючы адтуль ворага. Так і рабілі. Вы лічыце, што спальванне беларускіх вёсак - гэта нейкая "адсябяціна" канкрэтных камандзіраў? Не! Яны "ўсяго толькі выконвалі загад". Яны ж былі на службе, дзяцей карміць трэба было, а куды акрая паліцыі ўладкуешся? Кругом вайна! Вось і палілі вёскі, калі начаьства загадвала. Прычым, заўважце, і вёскі палілі, і Асвенцым з Бухенвальдам працавалі ў поўнай адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Трэцяга Рэйха. Прыкладна гэтак жа, як зараз у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам працуе катавальня на Акрэсціна і тысячы прыслужнікаў лукашэнкі катуюць тысячы беларусаў на нацыянальны сцяг на аватарцы ці падабайку ў Аднаглазніках.
А, каб не паўтаралася тое, што было ў 1940-я, то ў 1948-м была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Краіны дамовіліся, што такія законы, паводле якіх можна арганізаваць Асвенцым ці спаліць Хатынь, ці збіваць палітычнага дзеяча на Акрэсціна, ці разганяць вадамётамі і дубінамі пратэстоўцаў, якія проста ідуць з кветкамі і плакатамі (нават, калі яны замінаюць ехаь тралейбусам і не спыталі дазволу на сваё шэсце) - нельга. Але ёсць краіны, тыпу цяперашняй Беларусі ці расіі, якія плююць на гэтыя міжнародныя дамовы і сцвярджаюць, што праз такія дамовы свет абмяжоўвае іхні суверэніэт, хаця. насамрэч, абмяжоўваецца толькі магчымасць канкрэтных іхніх парвадыроў бязмежна ўтрымліваць неабмежаваную ўладу.