Знайсці
02.05.2023 / 13:5212РусŁacБел

«Грошы ўтрымаем з адпускных». Беларускім настаўнікам прапаноўваюць пуцёўкі ў акупаваны Крым

У адной са школ Наваполацка настаўнікаў індывідуальна выклікаюць да дырэктара і настойліва прапануюць набыць пуцёўкі ў Крым. 

Крым. Фота: Nikolay Vorobyev / Unsplash

Прычым, як вядома «Нашай Ніве», абяцаюць, што грошы за пуцёўкі потым утрымаюць з адпускных і нават кампенсуюць 30% іх кошту.

Такія прапановы настаўнікам адбываюцца на фоне заяў украінцаў аб хуткім контрнаступе, адным з кірункаў якога можа быць і Крым. Інструкцыі, як дзейнічаць у выпадку ваенных дзеянняў, да прапановы не выдаюцца.

Ад самага пачатку акупацыі паўвыспы ля берагавой лініі пачалі расці гатэлі. Іх колькасць дасягнула амаль паўсотні. А гэта каля чатырох тысяч месцаў. Да гэтага трэба дадаць яшчэ афіцыйна зарэгістраваныя 364 аб'екты, у якіх таксама размяшчаюць турыстаў. Да таго ж і колькасць пляжаў вырасла з 260 да 455. 

Колькі каштуе пуцёўка ў Крым? Згодна з прэйскурантам на сайтах турагенцтваў, 14 начэй у маі-чэрвені абыдзецца ад 130 да 550 даляраў у залежнасці ад разраду гатэля. Сярэдні кошт пуцёўкі з пераездам, пражываннем у гатэлі з трохразовым харчаваннем будзе складаць прыкладна 230 даляраў.

Для параўнання: толькі пяць дзён у звычайным двухпакаёвым нумары айчыннага адносна таннага санаторыя «Нарач» абыдзецца беларусам у 242 даляры.

Пуцёўкі ў Крым для беларусаў таннейшыя, чым для расіян.

Чытайце таксама:

Гэта элемент падрыхтоўкі да маштабнага наступлення УСУ — Гумянюк аб падрыве нафтабазы ​​ў Крыме

Кіраўнік ГУР Украіны Буданаў: Ядзернага ўдару пасля дэакупацыі Крыма не будзе, расійская прапаганда ўжо рыхтуецца да яго страты

У Крыме збіраюцца да лета наладзіць чыгуначнае злучэнне з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
12
Ха-ха
30
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
8
03.05.2023
Ната, Згодзен да безумоўнасці💌
0
Ппкв/адказаць/
03.05.2023
Анфиса, калябарантка
0
Андрэй/адказаць/
03.05.2023
Анфиса
Вы ў курсе, што пад Судаком вайсковая база ды склады (на якія ўжо былі атакі безпілотнікаў)? ))) 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930