Знайсці
28.04.2023 / 14:2623РусŁacБел

Лукашэнка: Ніхто на нас не збіраецца нападаць. У тым ліку ўкраінцы

Аляксандр Лукашэнка сёння наведваў Веткаўскі раён. Пасля нарады з актывам Гомельскай вобласці ён паразмаўляў з мясцовымі жыхарамі.

Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Ён, у прыватнасці, назваў Брэсцкую і Гомельскую вобласці прыфрантавымі.

«Вы проста малайцы. Я вось адчуваю, наколькі беларусы, асабліва тут на поўдні — Гомельшчына, Брэстчына, паколькі гэта прыфрантавыя вобласці, — наколькі людзі ўжо пачалі шанаваць жыццё. Дайце толькі мір! Будзе вам мір, не хвалюйцеся. Галоўнае, каб вы спакойна працавалі, гадавалі сваіх дзяцей. Вы не хвалюйцеся».

Тым не менш ён заўважыў, што ўсякае можа быць.

«Але я больш за вас разумею, каб мы не ўцягнуліся ў гэтую шырокамаштабную бойню. Досвед яе мы выкарыстоўваем, вывучаем. Глядзім, каб наша армія была мацнейшай. Таму вы не хвалюйцеся. Я больш вас не хачу ваяваць. У мяне таксама ёсць дзеці. І вы ўсе мае дзеці. Я не хачу, каб мне давялося вас пасылаць кудысьці на фронт. Таму супакойцеся, працуйце спакойна.

Ніхто на нас нападаць не збіраецца. У тым ліку ўкраінцы. Ды і заходнікі, з якімі я сустракаюся, яны мне кажуць: «Аляксандр Рыгоравіч, спадар прэзідэнт, да вас ні ўкраінцы, ні палякі не збіраюцца». Можа, і не збіраюцца. Але нам трэба быць гатовымі да ўсяго. Таму гадуйце дзяцей. Пажадана як мага больш», — цытуе словы Лукашэнкі БелТА.

Чытайце таксама:

Лукашэнка спрагназаваў «жалезную дыктатуру»

Лукашэнка прыехаў на поле на паліраваным ГАЗіку ў суправаджэнні ахоўніка з аўтаматам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
39
Ха-ха
46
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
35
0
Гость/адказаць/
28.04.2023
Нападать никто не собирается , а области прифронтовые. Фронт против кого? Это , что биполярное расстройство?
0
Андрусь/адказаць/
28.04.2023
каб наша армія была мацнейшай  .... Таму гадуйце дзяцей. Пажадана як мага больш
https://nashaniva.com/315555
 Вось увесь сэнс палітыкі гэтых гома-савецікусаў - што путлера, што бульбянога пюрэра. 
0
Алек. Ру/адказаць/
29.04.2023
Як гэты самаабвешчаны любіць мусіраваць тэму, што ëн "спадар прэзідзнт", што заходнікі, якіх ëн толькі па тб бачыць, звяртаюцца да яго як аляксандр рыгоравіч. Хворы на манію вялікасці.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031