Знайсці
22.04.2023 / 19:181РусŁacБел

Рэжым маўчання: ад Сяргея Ціханоўскага тры тыдні няма ніякіх навін

Падчас Канферэнцыі беларусаў свету, якая ў гэтыя дні праходзіць у Вільні, Святлана Ціханоўская расказала «Нашай Ніве», што адвакат не можа трапіць да яе мужа.

 

«У Сяргея было два адвакаты на выпадак, калі аднаго з іх пазбавяць ліцэнзіі. Новы адвакат не можа да яго патрапіць, няма доступу да яго. Спрабуем цяпер нешта з гэтым зрабіць. Адвакат ездзіў да яго, казаў, што нібыта няма ад Сяргея запыту. Гэта такая іх звычайная схема.

Апошнія тры тыдні ўвогуле няма ніякіх навін ад Сяргея. Што адбываецца, пакуль не ведаю, у ШІЗА ён ці не.

Таксама не можам пакласці грошы на рахунак Сяргея, не прымаюць, бо ён у спісе (асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». — НН). Я даведвалася, ці даходзяць грошы іншым людзям, якія ў гэтым спісе, камусьці так, некаторым — не. Такая сітуацыя ствараецца метанакіравана, каб Сяргей не мог сабе нешта набыць. 

Дачка піша яму лісты, кладзём у канверт чыстыя, каб яму было на чым пісаць. Спадзяюся, што да канца гэтага месяца адвакат зможа да яго трапіць», — расказала Святлана Ціханоўская. 

Чытайце таксама:

Падобна, што Статкевіч, Знак і Лосік працяглы час знаходзяцца ў ШІЗА — праваабаронцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
26
0
Суддзя у́ адстау́цы/адказаць/
23.04.2023
Злачынны рэжым хужэй за усё выяу́ляецца у адносінах да слабых, безабаронных. Гэтак жа да вязьняу́, якім прыдумау́ з паталка абвінавачанне. Тыя служачыя МВД, зто катуе, пытае, абмяжоу́вае вязьняу́ у неабходным - гэта памочнікі рэжыму, роуныя сасому лукашэнку. Усіх чакае расследаванне, суд і вялікі турэмны тэрмін з канфіскацыяй. Так будзе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031