Знайсці
20.04.2023 / 07:22РусŁacБел

Выйшла новая дзіцячая кніга Алеся Кудрыцкага. Яе першыя продажы адбудуцца ў Беластоку

Новае прыгодніцкае фэнтэзі — наш адказ Гары Потэру.

Першая прэзентацыя кнігі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада» адбудзецца ў Беластоку! Гэта больш за 400 старонак захапляльных прыгод па-беларуску.

Казік, звычайны хлопчык з сталічнай Каменнай Горкі, выпадкова знаходзіць сакрэтны падземны горад звяроў. Там усё цікава, незвычайна, але і небяспечна. Спачатку жыхары Схаванага Горада зусім не рады таму, што пра іх таямніцу даведаўся чалавек. Пакрысе, Казік робіцца сваім сярод падземных звяроў. Але хлопчык яшчэ не ведае, што над Схаваным Горадам навісла смяротная небяспека. І прычынай таму — ён сам…

Пагартаць і купіць кнігу (а таксама многія іншыя беларускія выданні) можна будзе на Беластоцкім кніжным кірмашы, які будзе праходзіць з пятніцы па нядзелю 23-24 красавіка (стэнд нумар 24).

У суботу, 22 красавіка з 14:00 да 16:00 каля стэнда нумар 24 можна будзе сустрэцца з аўтарам Алесем Кудрыцкім і ўзяць у яго аўтограф. Кожны пакупнік атрымае ад аўтара падарунак!

Чытайце таксама:

На кніжнай выставе ў Беластоку будзе працаваць беларускі павільён з кнігамі некалькіх выдавецтваў

З'явіўся пазл «Бітва пад Оршай» і «Беларускі народны соннік»

Беларус прадаў на аўкцыёне каробку ад цукерак з тых часоў, калі Мінск яшчэ быў Менскам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031