Знайсці
19.04.2023 / 22:254РусŁacБел

Раннюю капусту і бульбу замест іншаземцаў будуць пастаўляць столінскія фермеры

Беларускія фермеры будуць пастаўляць у крамы раннюю капусту і бульбу замест імпартнай. Пра гэта тэлеканалу «Беларусь 1» расказаў намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц па выніках сустрэчы з фермерамі Столінскага раёна і прадстаўнікамі гандлёвых сетак.

Па словах намесніка прэм'ер-міністра, раней раннюю капусту, бульбу, моркву і буракі ў Беларусь завозілі, а цяпер у фермерскіх гаспадарак Столінскага раёна ёсць магчымасць замясціць гэты прадукт айчынным.

Фермеры нібыта гатовыя рэалізаваць сёлета каля 20 тыс. тон агародніны. Цэны на беларускую прадукцыю будуць ніжэйшыя, чым на імпартную.

Намесніца міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Ніна Емяльянава адзначыла, што раннюю капусту гаспадаркі гатовыя паставіць у чэрвені, маладую бульбу — у ліпені:

«І, паводле запэўнення гандлёвых сетак, якія сёння прыехалі на сустрэчу з ужо падпісанымі дамовамі, з улікам інфармацыі, якую данеслі да іх фермерскія гаспадаркі, гандлёвыя сеткі спыняць імпарт гэтай прадукцыі».

Чытайце таксама:

Іран, ААЭ, Бразілія… Слодычы з якіх краін можна цяпер пабачыць на паліцах беларускіх крам?

«Хочаце эканомна расходаваць сямейны бюджэт — ежце, як елі нашы продкі». Так раіць выбітная кухарка, выпрабаваўшы ўсё на сабе

Пад сеткамі са столінскай капустай расіянам нелегальна везлі грушы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
0
Гость /адказаць/
20.04.2023
Странно , а кто же им мешал раньше? Неужели вредительство ?
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
20.04.2023
А раней яны што з ёй рабілі?
20.04.2023
Усё. Капец столінскім фермерам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031