Знайсці
19.04.2023 / 18:414РусŁacБел

У Гродне ліквідуюць аб'яднанне літоўцаў «Гімціне»

Грамадскае аб'яднанне літоўцаў «Гімціне» з вёскі Пеляса Воранаўскага раёна ліквідуюць. На 28 красавіка прызначаны разгляд гэтай справы ў Гродзенскім абласным судзе, паведамляе Hrodna.life.

Літоўцы на адным з фестываляў нацыянальных культур у Гродне

Арганізацыя «Гімціне», што ў перакладзе з літоўскай мовы азначае «Радзіма», больш за 20 гадоў працавала для стварэння ўмоў для нацыянальнага самавыяўлення беларускіх літоўцаў. Аб'яднанне дзейнічала ў Пелясе, дзе ёсць школа з літоўскай мовай навучання. Там нацыянальная меншасць праводзіла мерапрыемствы і сустрэчы з літоўскімі чыноўнікамі.

Пазоў на ліквідацыю падало Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, рашэнне вынесе суддзя Юрый Карэцкі.

Аб'яднанне працуе з 1993 года на базе сярэдняй школы з літоўскай мовай навучання ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Гэта першае афіцыйна зарэгістраванае ў Беларусі грамадскае аб'яднанне літоўцаў.

Паводле сайта Гродзенскага абласнога ўпраўлення юстыцыі, па стане на 1 студзеня 2022 года колькасць членаў грамадскага аб'яднання складала 150 чалавек, у 2021-м — 163.

Чытайце таксама:

У Беларусі збіраюцца законам адмяніць магчымасць навучання на мовах нацменшасцяў

Літва пратэстуе з нагоды закрыцця ў Беларусі літоўскіх школ

«О Езау гярас, пагайлеки мусу!». Цікавы фотафакт з Гервяцкага касцёла

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
13
0
Родны Сын /адказаць/
19.04.2023
Пакіньце ў спакоі карэнныя народы Беларусі! Экспартуйце чужое расейскае мовы й няродных расейцаў!
0
Гость/адказаць/
20.04.2023
Поразительно , как это в духе времени.Хотелось бы дожить до той поры когда будут только два вопроса: Что делать ? и Кто виноват ? А по результатам ответов будет бескомпромиссная Люстрация.
4
Сашка цыган/адказаць/
20.04.2023
Гость, толькі пасьля перавыбараў 2055 года)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031