Знайсці
18.04.2023 / 08:557РусŁacБел

Рэжым рыхтуецца да «партызанкі»? Леснікі змогуць ездзіць з мігалкамі, спыняць машыны і страляць — дэпутаты рыхтуюць змены

Праект закона «Аб змяненні Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь» дэпутаты разгледзяць сёння ў першым чытанні, паведаміла намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Палаты прадстаўнікоў Жанна Чарняўская, перадае БелТА.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: minleshoz / Telegram

«З улікам спецыфікі лесакарыстання ўдасканаленыя формы і метады работы службовых асоб дзяржаўнай лясной аховы, а менавіта магчымасць кругласутачнага наведвання лясоў для правядзення палявых мерапрыемстваў.

У тым ліку яны надзяляюцца паўнамоцтвамі на выкарыстанне транспартных сродкаў аператыўнага прызначэння, абсталяваных спецыяльнай светлавой і гукавой сігналізацыяй, а таксама на спыненне транспартных сродкаў.

У мэтах забеспячэння бяспекі службовых асоб дзяржаўнай лясной аховы і спынення замаху на іх жыццё і здароўе

законапраектам прадугледжанае надзяленне іх паўнамоцтвамі на выкарыстанне і прымяненне зброі, а таксама спецыяльных сродкаў, фізічнай сілы», — адзначыла парламентарый.

Удакладненыя і ўведзеныя новыя тэрміны з іх азначэннямі.

Акрамя таго, праектам закона замацоўваецца кампетэнцыя Лукашэнкі «на вызначэнне адносін у галіне выкарыстання, аховы, абароны і ўзнаўлення лясоў у лясным фондзе, які выкарыстоўваецца ў мэтах нацыянальнай бяспекі, а таксама на ўстанаўленне парадку ажыццяўлення дзейнасці на ўчастках ляснога фонду, якія выкарыстоўваюцца ў мэтах нацыянальнай бяспекі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10
18.04.2023
На чарзе медыцынскія работнікі і настаўнікі.
0
даведка/адказаць/
18.04.2023
Крайне сомнительное решение, с помощью которого застуканные коррумпированные лесники смогут отстреливаться от сотрудников госконтроля и госинспекции охраны животного и растительного мира при Лукашенко.
0
даведка/адказаць/
18.04.2023
Руководители по военно-патриотическому воспитанию в школах...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031